Знайсці
04.06.2018 / 21:3545РусŁacБел

Расія ўвядзе абмежаванні на пастаўкі беларускага малака

Рассельгаснагляд уводзіць часовыя абмежаванні на пастаўку некаторых відаў малака і малочнай прадукцыі з Беларусі з 6 чэрвеня, паведаміла РБК афіцыйны прадстаўнік ведамства Юлія Мелана.

Паводле яе слоў, рашэнне прынята з-за таго, што з Беларусі нібыта працягвае паступаць «небяспечная малочная прадукцыя». Больш за ўсё парушэнняў расійскія ўлады выявілі ў малацэ і вяршках пастэрызаваных і стэрылізаваных налівам, малацэ і вяршках сухіх, канцэнтраваных, кансерваваных і згушчаных, сыроватках, канцэнтраце бялку.

Як удакладніла Мелана, абмежаванні ўводзяцца на ўвоз усёй пералічанай прадукцыі, якая паступае як на перапрацоўку, так і ў спажывецкай тары, аб'ёмам звыш 2,5 літра.

Расія ўжо збіралася ў пачатку 2018 года абмежаваць увоз асобных відаў малочнай прадукцыі з Беларусі. Спачатку адпаведныя меры ўлады планавалі ўвесці з 26 лютага, але пазней гэты тэрмін пераносіўся. 4 сакавіка ў Рассельгаснаглядзе заявілі, што абмежаванні ўводзіцца не будуць.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930