Знайсці
04.06.2018 / 20:1119РусŁacБел

«Хапуну» не было, але некалькі дзясяткаў чалавек затрымалі» — мінская міліцыя пра затрыманні на Зыбіцкай

Чытачы «Нашай Нівы» распавялі, што ноччу ў суботу, з 2 на 3 чэрвеня, міліцыя затрымлівала на Зыбіцкай мінакоў, пасля чаго іх на аўтазаках адвозілі ў аддзяленне, дзе складалі пратаколы.

Атрымаць адказ ад прэс-службаў не атрымлівалася на працягу некалькіх гадзін. Але пад вечар на сайце мінскай міліцыі з’явіўся артыкул, прысвечаны парадку на вуліцы Зыбіцкай.

Фота - bdz.by

Міліцыя паведаміла, што «ўвагу праваахоўнікаў прыцягваюць грамадзяне, якія распіваюць спіртныя напоі па-за ўстановамі, размешчанымі на Зыбіцкай, у прыватнасці на набярэжнай ракі Свіслач, а таксама на самой вуліцы (па-за барамі і летнімі тэрасамі)».

Пасля міліцыя назвала паведамленні пра «хапун» і працяглае знаходжанне затрыманых у аддзяленні «дадумкамі псеўдажурналістаў». Але ж пацвердзіла, што затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек, на якіх пасля склалі пратаколы.

«У мінулыя выходныя супрацоўнікамі міліцыі за распіццё спіртных напояў на набярэжнай ракі Свіслач ля Зыбіцкай, а таксама за знаходжанне ў стане алкагольнага ап'янення былі затрыманы некалькі дзясяткаў чалавек. Затрыманыя былі дастаўлены для далейшага разгляду ў Цэнтральнае РУУС сталіцы, дзе ў дачыненні да іх былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па арт.17.3 («Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, спажыванне наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў, іх аналагаў у грамадскім месцы або з'яўленне ў грамадскім месцы або на працы ў стане ап'янення»), — паведамілі міліцыянты. —

Пасля складання неабходных адміністрацыйна-працэсуальных дакументаў дастаўленыя былі адпушчаныя. Адзіным затрыманым да панядзелка аказаўся грамадзянін, ужо прыцягваўся раней да адказнасці па арт.17.3 КаАП, які не зрабіў адпаведных высноў і раніцай у панядзелак быў дастаўлены ў суд для разгляду».

«Наша Ніва» звязалася з Паўлам, тым «затрыманым да панядзелка грамадзянінам». Ён пацвердзіў, што пасля «рэйда» пад вартай пакінулі толькі яго. Але, на думку хлопца, так адбылося, бо ён больш за іншых абураўся абсурднасцю сітуацыі.

«Я што, з бара мусіў крыштальна цвярозым выйсці?» — задаецца пытаннем Павал.

Дарэчы, раніцай у панядзелак суд пакараў яго штрафам у 2 базавыя велічыні (49 рублёў).

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930