Знайсці
04.06.2018 / 16:4722РусŁacБел

Бабчанка папрасіў $50 тысяч за інтэрв'ю: першай пагадзілася «Расія»

Расійскі тэлеканал пагадзіўся на прапанову журналіста Аркадзя Бабчанкі заплаціць $50 тысяч за яго інтэрв'ю.

Пра гэта паведаміў сам журналіст у Facebook.

Раней Бабчанка пісаў, што праз сваю «шалёную стомленасць» і «кучу праблем» ён будзе браць аплату за эксклюзіўнае інтэрв'ю.

«У мяне цяпер такая куча праблем, мне трэба ў чарговы раз жыццё зноўку з нуля будаваць, каб я мог думаць яшчэ і пра тое, як рабіць вам рэйтынгі і кантэнт. Таму давайце так: пяцьдзесят штук баксаў — і эксклюзіўнае інтэрв'ю вашае. Я шалёна стаміўся. я выціснуты цалкам. Апошнія пару дзён я быў на мяжы нервовага зрыву. Калі ласка, не тузайце мяне. Дайце ажыць», — напісаў ён.

Пазней Бабчанка дадаў, што першым пагадзіўся расійскі тэлеканал «Расія».

Прапанову журналіст адхіліў у мацернай форме і патлумачыў, што на тэлеканал, безумоўна, прыедзе, але толькі на танку «Абрамс» і не для інтэрв'ю.

«І нават не думайце мне пісаць ні з якімі сваімі крывавымі грашыма — так даступна», — дадаў журналіст.

Українська правда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера