Актывісты распачынаюць штодзённую вахту ў Курапатах. Але намётавы лагер пакуль немэтазгодны
Фота Волі Афіцэравай
Грамадcкія актывісты сёння зноў сабраліся ў Курапатах, каб вызначыцца што рабіць, каб недапусціць адкрыцця забаўляльнай установы побач з месцам масавых расстрэлаў, піша Радыё Свабода.
Першапачаткова плянавалася, што рэстарацыя «Паедзем, паядзім» пачне працу 1 чэрвеня, аднак аркуш з надпісам «Закрыто» вісіць на браме дагэтуль. Не выключана, што ўрачыстай цырымоніі перашкаджае якраз грамадская актыўнасць.
Удзельнікі аргкамітэта па выніках сённяшняй сустрэчы вырашылі штодня ад 12-й да 16-й ладзіць грамадскую варту, каб не прапусціць адкрыцця рэстарана. Намётавы лагер нямэтазгодны да таго часу, пакуль забаўляльная ўстанова не працуе.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Сікорскі: Лукашэнка павінен даказаць самастойнасць, каб весці палітыку паміж Расіяй і Захадам
 2
На Балі разбілася на скутары 23-гадовая беларуска
 2
Шпакоўскі: На нас павінны баяцца напасці
 5
«Дзіця побач са мной проста паклалі ў пакет». Блогерка расказала жудасную гісторыю, як страціла першынца
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера