Знайсці
04.06.2018 / 13:561РусŁacБел

Памёр расійскі акцёр Леанід Невядомскі, ён нарадзіўся ў Віцебску

ТАСС

Народны артыст Расіі Леанід Невядомскі памёр ва ўзросце 78 гадоў. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Вялікага драматычнага тэатра імя Таўстаногава, у якім служыў акцёр.

Невядомскі зняўся ў больш за сотні фільмаў і тэлешоу. У прыватнасці, ён адыграў у серыялах «Цыган», «Адкрытая кніга» і «Вяртанне Будулая», з'явіўся ў эпізодах «Убойнай сілы», «Вуліц разбітых ліхтароў», «Агента нацыянальнай бяспекі» і «Бандыцкім Пецярбургу».

Леанід Невядомскі нарадзіўся ў Віцебску ў 1939 г. Сына бацькі назвалі ў гонар спевака Леаніда Уцёсава, што прыехаў з выступам у горад. Неўзабаве сям'я пакінула Віцебск. З 17 гадоў Леанід працаваў у тэатры ў Свярдлоўску.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера