Знайсці
03.06.2018 / 16:5026РусŁacБел

БАТЭ нечакана звольніў Дулуба

Галоўны трэнер БАТЭ Алег Дулуб адпраўлены ў адстаўку са сваёй пасады.

Рашэнне прынята праз нездавальняючыя вынікі каманды ў апошніх матчах: параза ў фінале Кубка Беларусі, страта ачкоў у гульнях з «Іслаччу» і «Гарадзеяй», а таксама праз занепакоенасць за стан каманды напярэдадні еўракубкаў.

Дулуб стаў галоўным трэнерам БАТЭ сёлета ў студзені. Усяго пад яго кіраўніцтвам барысаўчане правялі 16 матчаў, у якіх атрымалі 11 перамог, двойчы згулялі ўнічыю і тры разы прайгралі.

Новым галоўным трэнерам БАТЭ стане Дзмітрый Молаш.

У мінулым сезоне Молаш узначальваў «Смалявічы» і вывеў каманду ў вышэйшую лігу. У студзені гэтага года спецыяліст стаў памочнікам Дулуба ў БАТЭ.

by.tribuna.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера