Знайсці
02.06.2018 / 09:5821РусŁacБел

Вароны нападаюць на людзей у Салігорску ВІДЭА

Вароны нападаюць на людзей у Салігорску. Відэа з нападамі агрэсіўных птушак у раёне дома №65 на вуліцы Заслонава апублікавала відавочца ў сацсетцы.

«Гэта адбывалася на вуліцы Заслонава. Я ў той момант знаходзілася на балконе і ўбачыла, як вароны накідваюцца на мінакоў, — распавяла карэспандэнту МЛЫН.BY аўтар відэа Вольга Капцавіцкая. — Яны проста ішлі па сваіх справах і птушак зусім не правакавалі. Вы ведаеце, з кватэры, вядома, не так страшна на ўсё гэта глядзець, а вось людзі на вуліцы здаваліся героямі фільма жахаў.

З чым звязана агрэсіўныя паводзіны птушак і што рабіць, калі нападаюць вароны, распавяла загадчык аддзялення дадатковай адукацыі Эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі Салігорскага раёна Вольга Санюк:

«Зараз выпадкі пачасціліся, таму што вароны абараняюць свае гнёзды і птушанят. Таму так рэагуюць на ўсё, што рухаецца пад дрэвамі: няхай гэта будзе людзі ці хатнія жывёлы. Неяк сябе засцерагчы не атрымаецца, бо не ведаеш, у які момант яны нападуць. Трэба было знішчаць гнёзды ў межах горада да таго, як вывеліся птушаняты. Зараз застаецца толькі перачакаць перыяд іх сталення — а гэта 2-3 тыдні».

Марына Валах, Mlyn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031