Знайсці
01.06.2018 / 19:456РусŁacБел

Чым брытанскія вёскі падобныя да беларускіх ВІДЭА

У праграме «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат» — незвычайная вясковая імпрэза, якая трывала цэлую ноч сярод квецені майскага саду.

Каб павесяліцца, паспяваць і патанцаваць пад небам, у Засценак Скрыплева пад Валожынам з’ехаліся энтузіясты ды аматары народнай культуры з навакольных селішчаў ды з больш далёкіх гарадоў і мястэчак.

Вядоўца Віктар Шукеловіч сам пусціўся ў танцы, павадзіў карагоды, паслухаў песні і прыпеўкі, а таксама паразмаўляў са шматлікімі ўдзельнікамі фэсту ды перажыў мноства прыгод.

Жыхаркі вёскі Дубіны распавялі яму, што раней падчас танцавальных вечарынак ажно курэла падлога, і каб пыл асеў, на падлогу лілі ваду. Перад пачаткам імпрэзы ў бэльку таксама ўганялі сякеру і скакалі да той пары, пакуль сякера не выпадала. Адна з жанчын падзялілася, што хоць і дачакалася сталага веку, падобныя святы зноў вяртаюць яе ў маладосць.

9-цігадовы Мікалай распавёў Віктару, адкуль у яго ўзялося захапленне музыкай і беларускімі традыцыямі, а таксама падзяліўся сваймі жыццёвымі планамі на будучыню.

А рэжысёрка і танцорка з Барысава Наталля Голава распавяла, адкуль у беларускіх вёсках з'явіліся такія танцы, як «Жыдок», «Жыдовачка» ды «Нажнічкі».

Віктар спаткаў таксама ў Засценку Скрыплева амбасадарку Вялікай Брытаніі ў Беларусі Фіёну Гіб, з якой таксама патанцаваў, распытаў пра ўражанні, а таксама паразмаўляў пра падабенства і адрозненні беларускіх і брытанскіх вёсак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930