Знайсці
01.06.2018 / 16:504РусŁacБел

Аліна Талай перамагла ў спаборніцтвах з рэкордам Беларусі, ды і прабегла так, як не бегалі еўрапейкі з 1992 года

У аўстрыйскім Сэнт-Пельтэне праходзілі міжнародныя спаборніцтвы Liese Prokop Memorial. Беларуска Аліна Талай стала першай на дыстанцыі 100 метраў з бар'ерамі і ўсталявала рэкорд краіны з вынікам 12,41 секунды.

Папярэдні нацыянальны рэкорд на гэтай дыстанцыі быў роўны 12,63 і быў усталяваны Алінай у фінале чэмпіянату свету ў Пекіне ў 2015 годзе, дзе наша лёгкаатлетка заваявала бронзавы медаль.

У сацсетках Аліна падзялілася эмоцыямі:

— Толькі што даведалася, што еўрапейкі не бегалі настолькі хутка з 1992 года! О майн гад! Павінна прызнаць, што я вельмі шчаслівая і ганаруся гэтым вынікам, асабліва пасля майго рашэнне трэніравацца самастойна. Але цяпер я ведаю, што я на правільным шляху і спадзяюся, што змагу яшчэ лепш. Вялікі дзякуй усім маім сябрам і блізкім мне людзям, якія падтрымлівалі мяне апошнія месяцы.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930