Знайсці
01.06.2018 / 14:5512РусŁacБел

Метро ў сталіцы Венесуэлы стала бясплатным — скончылася папера для квіткоў

Reuters.com

Метрапалітэн Каракаса з сярэдзіны мая бясплатна перавозіць пасажыраў. На такі крок, па дадзеных Reuters, кіраўніцтва метро ў сталіцы Венесуэлы быў вымушаны пайсці з-за таго, што скончылася папера, на якой друкаваліся квіткі.

Крыніцы ў кіраўніцтве метро Каракаса распавялі агенцтву, што папера для квіткоў закуплялася за мяжой. Аднак ужо больш за год ўрад не выдзяляў валюту на гэтыя мэты, і запасы паперы падышлі да канца.

Афіцыйна кіраўніцтва метро назвала іншую прычыну, па якой са станцый прыбралі кантралёраў, а турнікеты на ўваходзе адкрылі. Па словах кіраўніка кампаніі Сезара Вегі, кантралёраў прыбралі толькі з некалькіх станцый у рамках «аптымізацыі працы персанала».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера