Знайсці
01.06.2018 / 14:37107РусŁacБел

Макей: Беларусь не выключае магчымасць размяшчэння расійскай вайсковай базы

Мінск пакуль не плануе прымаць новыя замежныя базы, але можа перагледзець рашэнне, піша Голас Амерыкі са спасылкай на Reuters

Беларусь не плануе дазваляць Расіі размяшчаць яе войскі на тэрыторыі краіны, аднак можа перагледзець сваю пазіцыю, калі, напрыклад, у Польшчы будзе пастаянна прысутнічаць амерыканскі кантынгент, заявіў беларускі міністр замежных справаў Уладзімір Макей.

Падчас візіту ў Брусэль, які ставіў за мэту развіццё супрацоўніцтва з ЕС, Макей сказаў журналістам, што Мінск хоча знізіць напружанасць у рэгіёне і падтрымліваць добрыя дачыненьні як з Захадам, так і з Масквой.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці можа прапанова Польшчы аб размяшчэнні амерыканскай базы прымусіць Беларусь перагледзець сваё рашэнне аб расійскай вайсковай прысутнасці, Макей сказаў: «Я думаю, будзе нейкая рэакцыя на гэты намер размясціць новую вайсковую авіябазу».

«На гэты момант мы не плануем размяшчаць на тэрыторыі Беларусі новыя замежныя вайсковыя базы, — працягнуў міністр. — Але, гледзячы ў будучыню, трэба ўлічваць крокі, якія будуць рабіць нашы суседзі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031