Знайсці
01.06.2018 / 13:3612РусŁacБел

Мастак з Мінска падарыў Джоні Дэпу яго фігурку з гліны ФОТА

Трохгадовая мара здзейснілася ў майстра Станіслава Нікановіча. 

Стас зрабіў з гліны фігурку Джоні Дэпа і падарыў яе зорцы падчас візіту рок-гурта The Hollywood Vampires у Маскве. «Нашай Ніве» Станіслаў расказаў, што гэта было яго мара ад траўня 2015 года. 

«Джоні Дэп быў проста ў захапленні, для мяне гэта стала нечаканасцю. Давайце будзем шчырымі: дзе я, а дзе Джоні Дэп. Але ён быў у шоку. Ён запытаўся ў мяне, колькі часу я рабіў, адкуль я». 

На гэтым супрацоўніцтва мінскага майстра з гуртом The Hollywood Vampires не заканчваецца. Пасля сустрэчы з Джоні Дэпам яму замовілі фігуркі Джо Пэры, Эліса Купера. 

Станіслаў Нікановіч да гэтага ўжо дарыў фігуркі ўласнага вырабу Сяргею Міхалку, Сяргею Шнураву, Барысу Грабеншчыкову і Уладзіміру Познеру.

Наталля Тур 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера