Знайсці
02.06.2018 / 10:2530РусŁacБел

Палітолаг Бяспалька: Ролікі Саюзнай дзяржавы набіраюць у сацсетках менш праглядаў, чым прыватнае відэа школьнікаў!

Сябра рады па міжнацыянальных адносінах пры прэзідэнце Расіі Багдан Бяспалька (ён жа з'яўляецца намеснікам дырэктара Цэнтра ўкраіністыкі і беларусістыкі МДУ) ў чарговы раз жорстка выказаўся пра беларуска-расійскія адносіны і назваў так званую «саюзную дзяржаву» фікцыяй.

Багдан Бяспалька нарадзіўся ва Украіне.

Бяспалька прызнае, што ў «саюзнай дзяржавы» няма рэальна працуючых органаў улады, а ролікі сумеснай тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Расіі і Беларусі набіраюць праглядаў у сацыяльных сетках менш, чым прыватныя ролікі якіх-небудзь школьнікаў.

Адсутнічае таксама паўнавартасны эканамічны і вайсковы саюз.

«Пакуль што Саюзная дзяржава — інструмент па выбіванні кіраўніцтвам Беларусі розных прэферэнцый у кіраўніцтва Расіі»,

— кажа Бяспалька.

За апошнія 10 гадоў, сцвярджае Бяспалька, Расія ўклала ў беларускую эканоміку 106 мільярдаў даляраў, але замест удзячнасці Беларусь ўсё часцей імкнецца пасябраваць з Захадам.

У Беларусі паступова выбудоўваецца антыруская ідэнтычнасць, мяркуе Бяспалька і параўноўвае гэта з сітуацыяй ва Украіне. Больш за тое, афіцыйны Мінск нібыта ўзяў на ўзбраенне «гуманітарныя напрацоўкі беларускіх нацыяналістаў».

«Мінск, вядома, мае права весці, якую заўгодна палітыку ў дачыненні да Масквы. Хоць нейтральную, хоць варожую. Але ў такім выпадку: чаму мы павінны спансіраваць беларускую эканоміку?»

— пытаецца Бяспалька, які нарадзіўся ва Украіне.

ММ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930