Знайсці
29.05.2018 / 18:222РусŁacБел

Стала вядома, хто выступіць на першых Джазавых вечарах

Арганізатары фестывалю «Джазавыя вечарыз Банкам БелВЭБ», які будзе адбывацца на сцэне каля Ратушы па суботахз 23 чэрвеня па 7 ліпеня, абвясцілі музычную праграму мерапрыемства. У гэтым годзе мінчан і гасцей сталіцы сваімі выступамі парадуюць музыкі з Беларусі, Бразіліі, Францыі, Кубы, ЗША, Расіі, Ізраіля, Германіі.

У межах шостага сезону «Джазавых вечароў» гледачоў чакае інструментальная і вакальная джазавая музыкі самых розных стыляў і кірункаў: ад класічнага джазу і свінгу да бібопу, этна і смус-джазу. Канцэрты будуць адбывацца з 20:30 да 23:00, вольны ўваход.

У ліку хэдлайнераў сёлета такія прызнаныя джазавыя зоркі, як саліст Mingus Big Band Алекс Сіпягін (ЗША), саліст SWR Big Band Клаўс Райхшталер (Германія), віртуозная піяністка Billy Cobham Band Камелія Бен Насёр (Францыя). Пры дапамозе амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь у «Джазавых вечарах» возьме ўдзел малады амерыканскі сэптэт Jonah Levine Collective, лідар якога быў удзельнікам вядомых фэстаў Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі.

Традыцыйна актыўны ўдзел у праекце возьмуць і беларускія музыкі. Сярод іх ужо вядомыя Premier Orchestra, «Квартэт Паўла Арлова», Lu Krukovskaya Project, «Джаз-трыа Яўгеніі Лятун», а таксама віртуозны саксафаніст, выхадзец з Беларусі Аляксей Losh Малахаў, які здолеў дабіцца прызнання на еўрапейскай джазавай сцэне.

Кожны вечар фестывалю ў гэтым годзе будзе тэматычным, а ўсе вечары аб’яднае джазавая п’еса, якую ведае кожны прыхільнік гэтага жанру.

23 чэрвеня — «Лацінаамерыканскі джаз»

Жаандэр Сантас — вакал, гітара (Бразілія), Алекс Сіпягін — труба (ЗША), Аляксей Losh Малахаў (Германія), Уладзімір Міхновіч — саксафон (Беларусь), Дзмітрый Бударын — трамбон (Расія — Беларусь) у суправаджэнні Premier Orchestra, а таксама Minimal Groove Band (Беларусь).

30 чэрвеня — «Традыцыіі сучаснасць»

Claus Reichstaller Quartett (Германія), Jonah Levine Collective (ЗША), «Квартэт Паўла Арлова» (Беларусь-Расія).

7 ліпеня — «У джазе толькідзяўчаты»

Camelia Ben Naceur Trio (Францыя-Куба), Сіван Арбель — вакал (Ізраіль), Lu Krukovskaya Project (Беларусь), «Джаз-трыа Яўгеніі Лятун» (Беларусь).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера