У фінале НБА чацвёрты год запар згуляюць «Голдэн Стэйт» і «Кліўленд»
«Х'юстан» вёў у ліку +15, але ў выніку саступіў, chrom.com
У сёмым матчы фіналу Заходняй канферэнцыі Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі «Голдэн Стэйт» у гасцях перамог «Х'юстан» з лікам 101:92 (19:24, 24:30, 33:15, 25:23), выйграў серыю 4:3 і выйшаў у фінал турніру.
Стэфан Кары набраў 27 балаў, а «Х'юстан» вёў у ліку +15, але ў выніку саступіў.
У фінале нас зноў чакае супрацьстаянне «Голдэн Стэйт» і «Кліўленд».
Каманды гулялі ў фіналах 2015, 2016 і 2017 гг. «ГС» перамагаў у 2015 і 2017 гг. (серыі адпаведна 4:2, 4:1), а «Кліўленд» выйграў серыю ў 2016 з лікам 4:3.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Расійскія вайскоўцы, якія вярнуліся з вайны супраць Украіны, за два гады забілі больш за 100 чалавек
 4
Лукашэнка звольніў Косінца з пасады свайго памочніка
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера