Знайсці
28.05.2018 / 16:019РусŁacБел

У Ноўгарадзе даўжніка-аліментшчыка выдаў уласны кот

Упраўленне федэральнай службы судовых прыставаў па Наўгародскай вобласці (Расія) расказала пра ката, які нібы выдаў свайго гаспадара-даўжніка.

У канцы мая трэба было даставіць у аддзел Акулаўскага раёна грамадзяніна К., які завінаваціў на ўтрыманне траіх дзяцей больш за 800 тыс. рублёў (каля 13 тыс. даляраў). Аднак дома мужчыны не аказалася.

Дзверы прыставам адкрыла сужыцелька і прапанавала людзям у пагонах пераканацца, што дома нікога няма. Аднак увагу прыставаў прыцягнуў кот, які пільна і нават з некаторым здзіўленнем глядзеў пад канапу.

Нахіліўшыся, судовы прыстаў пабачыў там К., які ляжаў пад нізкай канапай. Каб дастаць аматара пагуляць у хованкі, прыйшлося нават прыпадняць спальнае месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930