Жыхар Віцебска сфатаграфаваў на лясной дарозе мядзведзя ФОТА
Сустрэча з мядзведзем адбылася на дарозе ў вялікім лясным масіве каля вёскі Жалезнякі Віцебскага раёна, паведамілі «Народныя Навіны Віцебска».
Фота мядзведзя апублікаваў 24 мая «Укантакце» жыхар Віцебска Кірыл Іваноў.
— Праз шок я не паспеў спалохацца. Мядзведзь хвіліны дзве-тры не сыходзіў, таму я паспеў яго сфатаграфаваць. Звер быў рэальна велізарны, па фатаграфіі гэта цяжка зразумець, — распавёў Кірыл.
Гэта не першая сёлета сустрэча людзей з мядзведзем ў Віцебскім раёне. 23 сакавіка чатырохгадовы самец траўмаваў жыхара вёскі Пукшына. Тады мядзведзя ўдалося адагнаць ад населенага пункта на адлегласць сямі-васьмі кіламетраў, паведамляла Мінпрыроды.
Чытайце: Пад Віцебскам мядзведзь пакусаў п'янага вяскоўца, калі той палез да яго абдымацца і цалавацца
Пад Беразіно заўважылі мядзведзя, што бег уздоўж дарогі ВІДЭА
0
0
0
0
0
0
Цяпер кожны ў ЗША можа набыць робата-сабаку з агнямётам і лазерным навядзеннем. Навошта ён патрэбны?
 4
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 29
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера