Знайсці
27.05.2018 / 14:057РусŁacБел

Іарданія спыняе праект з Расіяй па будаўніцтве АЭС

Іарданія спыняе праект па будаўніцтве з удзелам Расіі атамнай электрастанцыі вялікай магутнасці, як занадта дарагі, паведамляе агенцтва Блумберг са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе Іарданіі.

Каралеўства мае намер пабудаваць больш танны атамны энергаблок малой, каля 200 мегават, магутнасці.

Як адзначае ria.ru, Расія і Іарданія ў 2015 годзе падпісалі пагадненне на будаўніцтва ў Іарданіі першай у гэтай краіне АЭС з двух энергаблокаў агульнай магутнасцю 2000 мегават. Кошт праекта складаў 10 мільярдаў даляраў. Першы блок АЭС планавалася запусціць нп пачатку 2020-х.

У чацвер Камісія па атамнай энергіі Іарданіі і «Расатам» падпісалі пагадненне аб развіцці праекта па вывучэнні магчымасці будаўніцтва ў Іарданіі атамнага энергетычнага блока малой магутнасці па расійскіх тэхналогіях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930