Знайсці
27.05.2018 / 11:119РусŁacБел

Сёння святкуюць Тройцу

Праваслаўныя і католікі сёння, 27 траўня, адзначаюць Дзень Святой Тройцы. Свята прысвечана праслаўленню Бога Айца, Сына і Духа Святога.

Паводле Евангелля, на пяцідзясяты дзень пасля Уваскрэсення Хрыста ўсе апосталы разам з Маці Божай і іншымі вучнямі Хрыста знаходзіліся ў адной святліцы ў Ерусаліме. У гэты дзень Бог Айцец паслаў на зямлю Святога Духа, які, з'явіўшыся апосталам, зрабіў так, што яны сталі разумець мовы ўсіх народаў і гаварыць на розных мовах. Таму слова Хрыста — Евангелле, якое прапаведавалі апосталы, было зразумелае людзям, і гэта аб'ядноўвала вернікаў.

Дзень Святой Тройцы адзначаецца ў пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня. У праваслаўі Троіца — адзін з найвялікшых дванадзясятых святаў.

У Каталіцкай царквы Спасланне Святога Духа на апосталаў адзначалі тыдзень таму, а ўласна Дзень Святой Тройцы святкуюць сёння (57-ы дзень пасля Вялікадня). У рымскім літургічным календары святы Спаслання Святога Духа і Дзень Святой Тройцы маюць статус «урачыстасці».

У Дзень Святой Тройцы аздабляюць храмы і дамы кветкамі, травамі, галінкамі дрэў і прыносяць у храм на асвячэнне букеты з травы і кветак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930