Знайсці
26.05.2018 / 23:3831РусŁacБел

«Рэал» выйграў Лігу чэмпіёнаў трэці раз запар. Пасля дзікіх ляпаў брамніка «Ліверпуля» і фантастычнага гола Бэйла ВІДЭА

У Кіеве скончыўся фінальны матч футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У ім мадрыдскі «Рэал» перамог «Ліверпуль» з лікам 3:1.

Гэта фантастычнае дасягненне — упершыню ў найноўшай гісторыі каманда перамагла ў Лізе чэмпіёнаў тры разы запар. Летась «Рэал» выйграў у турынскага «Ювентуса», а яшчэ год таму — у мадрыдскага «Атлетыка».

Першы тайм кіеўскага матча адзначыўся траўмай найлепшага форварда «Ліверпуля» Махамэда Салаха. Сітуацыя атрымалася неадназначнай — многія лічаць, што капітан «Рэала» Серхіа Рамас наўмысна паваліўся ўсёй вагой на руку суперніка, пашкодзіўшы яму плячо.

Другі тайм пачаўся з гола нападніка «Рэала» Карым Бензема — гэта бадай самае трагікамічнае ўзяцце варот у фіналах Лігі чэмпіёнаў.

Брамнік «Ліверпуля» Лорыс Карыус выкінуў яму мяч проста на нагу.

 

Праз некалькі хвілін Садыё Манэ зраўняў лік пасля падачы кутняга.

А пасля здарыўся яшчэ больш цудоўны гол. Валіец Гарэт Бэйл, які толькі-толькі выйшаў на замену, закінуў ударам праз сябе мяч проста ў дзявятку варот «Ліверпуля».

Скончылася ўсё яшчэ адным ляпам брамніка «Ліверпуля». Карыус не даў рады ўдару Гарэта Бэйла з метраў 30.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера