Знайсці
26.05.2018 / 16:547РусŁacБел

Як выйсці пераможцам у супрацьстаянні з таполевым пухам

У Мінску цвітуць таполі, а ў вялікай колькасці людзей на яго алергія. Як перажыць гэты перыяд распавяла «Мінск-навінам» дацэнт кафедры геранталогіі і герыятрыі з курсам алергалогіі і прафпаталогіі БелМАПА Таццяна Бараноўская.

Дасведчаныя алергікі, імкнучыся пазбегнуць абвастрэнняў палінозу, звычайна плануюць на гэты час адпачынак і з'язджаюць туды, дзе імавернасць сустрэчы з правакатарамі захворвання значна меншая. Прыкметна лепш гэтая катэгорыя пацыентаў пачуваецца каля вадаёмаў: мораў, азёр, рэк.

Калі ж такая магчымасць выключаная, то неабходна прытрымлівацца наступных правіл паводзін. Менш бываць на вуліцы, у парках і садах, асабліва раніцай.

Зачыняць вокны і форткі, пазбягаць скразнякоў, рэгулярна праводзіць дома вільготную ўборку. Паколькі пылок асядае на адкрытых участках цела, валасах, вопратцы, то пасля вяртання з вуліцы трэба пераапранацца, прымаць душ, мыць галаву.

Акрамя таго, алерголаг раіць выкарыстоўваць адмысловыя фільтры для жылых памяшканняў і фільтры для носа, якія яшчэ называюць рэспіратарамі-невідзімкамі.

Напярэдадні сустрэч з «ворагам» рэкамендуецца прафілактычна прымаць антыгістамінныя прэпараты. Калі сімптомы палінозу не праходзяць, трэба звярнуцца па кансультацыю да спецыяліста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930