Знайсці
26.05.2018 / 14:564РусŁacБел

Міністр адукацыі распавёў, калі чакаюцца новаўвядзенні для абітурыентаў

Змены ў ЦТ закрануць уступную кампанію 2019 года, паведаміў сёння журналістам міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.

«Гэтыя новаўвядзенні закрануць ўжо кампанію 2019 года. Таму пакуль не будзем уводзіць у зман абітурыентаў. Хай яны рыхтуюцца па існуючых правілах і зацверджаных праграмах», - сказаў міністр.

Ён нагадаў, што сертыфікат мінулага года будзе дзейнічаць. Толькі крыху павялічаны парогавыя значэння прыёму, каб пазбегнуць выпадковасцяў і ў ВНУ паступілі маладыя людзі з пэўнай базавай падрыхтоўкай і ўзроўнем ведаў. «Таму выпускнікам трэба проста сядаць і сістэматызаваць тыя веды, якія ёсць, — адзначыў Ігар Карпенка. — Падрыхтавацца грунтоўна, каб падчас уступнай кампаніі паказаць сур'ёзныя вынікі».

Міністр звярнуў увагу, што і ў наступным годзе падчас уступнай кампаніі нічога рэвалюцыйнага не адбудзецца. «Таму калі будуць падпісаныя правілы прыёму ў новай рэдакцыі, усё даведаюцца загадзя, і можна будзе абмяркоўваць. Пакуль жа пра гэта казаць рана», — дадаў ён.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера