Знайсці
26.05.2018 / 12:1325РусŁacБел

У Траццякоўцы вандал нанёс сур'ёзныя пашкоджанні карціне «Іван Грозны забівае свайго сына» за «неадпаведнасць гістарычнай праўдзе»

 У Траццякоўскай галерэі ў Маскве мужчына пашкодзіў вядомую карціну Рэпіна «Іван Грозны забівае свайго сына», яго затрымалі, заявіла афіцыйны прадстаўнік МУС Расіі Ірына Воўк.

Ахова Траццякоўкі паведаміла пра здарэнне каля 21:00 25 мая. На месца здарэння выехалі паліцэйскія. Яны затрымалі мужчыну, які металічным слупком агароджы разбіў шкло карціны і нанёс палатну сур'ёзныя пашкоджанні.

Супраць яго распачалі крымінальную справу па артыкуле «Знішчэнне або пашкоджанне аб'ектаў культурнай спадчыны».

Інцыдэнт адбыўся перад самым закрыццём галерэі, калі супрацоўнікі ўжо праводзілі планавы агляд залаў. Адзін з апошніх наведнікаў прарваўся ўжо ў пустую залу і нанёс па зашклёных палотнах некалькі удараў стойкай агароджы. У выніку шкло разбілася, аскепкі прарвалі палатно ў трох месцах на постаці царэвіча. Ад падзення моцна пацярпела аўтарская рама.

«Па шчаслівай выпадковасці самае каштоўнае — адлюстраванне твараў і рук цара і царэвіча - не пацярпелі», - сказалі ў прэс-службе.

Крыніца ТАСС паведаміла, што затрыманым аказаўся 37-гадовы прыезджы з Варонежа. Затрыманы растлумачыў паліцыі, што пашкодзіў карціну з-за недакладнасці адлюстраваных на палатне гістарычных фактаў», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Мужчына, па ўласным прызнанні, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. «Прыехаў паглядзець на яе [карціну], а восьмай вечара зайшоў, ужо сабраўся ўжо ісці, у буфет, выпіў 100 грамаў гарэлкі. Гарэлку не п'ю, вось і накрыла», — сказаў ён, адказваючы на пытанне праваахоўнікаў.

interfax.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031