Знайсці
25.05.2018 / 22:4115РусŁacБел

Навукоўцы знайшлі сувязь паміж росквітам Рымскай імперыі і адкладамі свінцу ў льдах Грэнландыі

Міжнародная група навукоўцаў пад кіраўніцтвам археолага Эндру Уілсана выявіла ва ўзорах грэнландскага лёду сляды выкідаў свінцу, якія адбыліся паміж 1100 годам да нашай эры і 800 годам нашай эры, піша phys.org.

Аказалася, што век адкладаў цяжкага металу карэлюе з часам росквіту і падзення старажытных еўрапейскіх цывілізацый. Значная частка свінцу трапляла ў атмасферу праз здабычу срэбра, якое выкарыстоўвалася для вырабу манет, пасля чаго ён пераносіўся з вятрамі над Атлантычным акіянам Грэнландыі. Тут часціцы металу асядалі разам з пылам і кроплямі вады, трапляючы ў ледавікі. Гэта дазваляе высветліць сувязь паміж узроўнямі свінцу ў лёдзе і становішчам эканомікі тых часоў.

Даследнікі вывучылі ўзроўні свінцу ў вынятых кернах, зрабілі больш за 21 тысячу вымярэнняў, якія ахопліваюць 1900-гадовы перыяд. Адзначаецца, што выкіды цяжкіх металаў павялічваліся яшчэ ў 900 гады да нашай эры, калі фінікійцы пашыралі сетку гандлёвых маршрутаў у заходнім Міжземнамор'і. Забруджванне дасягала найвышэйшага пункта ў перыяд росквіту Рымскай імперыі (I-II стагоддзя нашай эры) — тады яно было ў шэсць разоў большым, чым у дарымскі перыяд (XI стагоддзе да н.э.). Толькі пасля 165 года (час эпідэміі чумы) здабыча рэзка падае на той самы першапачатковы ўзровень, на якім і застаецца на доўгія стагоддзі.

У апошнія 80 гадоў існавання Старажытнага Рыма выкіды цяжкага металу зменшыліся амаль у чатыры разы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930