Знайсці
25.05.2018 / 21:393РусŁacБел

На станцыі метро «Усход» падлетак саскочыў на пуці па тэлефон і ледзь не загінуў

24 мая на станцыі метро «Усход» 13-гадовы падлетак саскочыў з платформы на пуці, каб падняць мабільны тэлефон, які ўпаў. Хлопчыку цудам удалося пазбегнуць удару токам ад кантактнай рэйкі з высокай напругай, паведамляе Мінскі метрапалітэн.

Мінскі метрапалітэн нагадвае, калі вы ўпусцілі на пуці метро мабільны тэлефон ці нейкі іншы прадмет, ні ў якім разе не спрабуйце дастаць яго самастойна. Гэта небяспечна для жыцця. Адразу звярніцеся да работніка станцыі. Калі яго няма побач, трэба скарыстацца прыладай экстранай сувязі, якая знаходзіцца на сцяне ў канцы любой платформы. Неабходна націснуць кнопку з надпісам INFO і паведаміць дзяжурнаму па станцыі аб тым, што адбылося. Далей пра ўсё паклапоцяцца работнікі метро.

Пры выпадковым падзенні на рэйкі паспрабуйце прыцягнуць да сябе ўвагу супрацоўнікаў метрапалітэна, міліцыі, іншых пасажыраў. Апынуўшыся на пуцях, ні ў якім разе нельга хавацца пад край пасажырскай платформы і спрабаваць самастойна выбрацца з пуцей. Уздоўж краю платформы праходзіць кантактная рэйка пад смяротна небяспечнай напругай 825 вольт.

Калі пры падзенні на рэйкі вы захавалі магчымасць рухацца самастойна, то, не набліжаючыся да краю платформы, хутка ідзіце да месца прыпынку галаўнога вагона цягніка. Гэта дасць машыністу магчымасць своечасова затармазіць. Арыенцірамі паслужаць чорна-белая рэйка, умацаваная на пуці, а таксама люстэрка на платформе. Дайшоўшы месца, чакайце работніка метрапалітэна, які выведзе вас з тунэля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930