Знайсці
26.05.2018 / 11:3963РусŁacБел

Як «Мотавела» капіявала легендарны скутар і што з гэтага выйшла ФОТЫ

У продаж паступілі новыя скутары ў рэтра-стылі Vesna ад «Мотавела». Мы параўналі мапед айчыннай вытворчасці з легендарным італійскім Vespa, які лічыцца самым першым паспяховым скутарам у свеце.

Новенькі скутар Vesna уладальнікі адной з мінскіх велакрамаў выставілі наўпрост на вуліцу — і не дарма, бо ён адназначна чапляе вока ўсіх мінакоў: і колер, і дэталі і форма вельмі прывабныя.

А вось тым, хто ўважліва глядзіць старыя фільмы і цікавіцца культурай мінулага стагоддзя, гэты скутар падасца вельмі знаёмым: мотавелаўцы практычна паўтарылі рысы легендарнага італійскага скутара Веспа канцэрна П'яджыа.

Італійцы выпускаюць Vespa ад 1946 года і дагэтуль. Ліцэнзіі на вытворчасць «Веспы» куплялі розныя заводы: ангельскі, нямецкі, амерыканскі, гішпанскі і французскі. «Веспа» з'яўлялася ў шматлікіх фільмах, кнігах, музычных кліпах, а таксама з'яўлялася адным з атрыбутаў брытанскай моладзевай субкультуры модаў.

скутар Веспа, мадэль Прымавера

У 1957 годзе дакладную копію Веспы выпусцілі і ў СССР, але без ліцэнзіі. Матаролер называўся «Вятка».

Цікава, што ў мінскай варыяцыі скутара падобна не толькі сама назва з адрозненнем у адну літару — Vesna і Vespa, — але і нечым само напісанне:

Беларускія крамы просяць за Vesna каля 2400 рублёў, тады як італійскі матаролер каштуе 7800 рублёў у эквіваленце.

Аб'ём рухавіка Vesna 49 см3, а значыць, калі ў вас ёсць правы кіроўцы катэгорыі В, то вам не трэба атрымліваць дадатковую катэгорыю А, каб катацца на гэтым скутары.

Адзінае пытанне, якое застаецца вырашыць: дзе захоўваць скутар — на вуліцы пад пад'ездам ці, можа, на балконе?

Воля Афіцэрава

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930