Знайсці
25.05.2018 / 18:151РусŁacБел

Былога намесніка дырэктара царкоўнага выдавецтва абвінавачваюць у крадзяжы і перавышэнні службовых паўнамоцтваў

Крымінальная справа ў дачыненні да былога першага намесніка дырэктара выдавецтва Беларускага Экзархата накіравана ў суд, паведамляе Генеральная пракуратура Беларусі. Таксама ён займаў пасаду старшыні рады аб'яднання «Бацькі і настаўнікі — за адраджэнне праваслаўнай адукацыі».

Яго падазраюць у тым, што ён з 2010 па 2014 гады завалодаў грашыма на суму 1,2 мільёна рублёў.

Ён таксама незаконна ўнес аб'екты сядзібна-паркавага комплексу другой паловы XVIII стагоддзя ў статутны фонд адной арганізацыі. У выніку ўрон дзяржаве склаў 3,8 мільёна рублёў.

Акрамя таго, абвінавачанага падазраюць у нявыплаце мытных плацяжоў на 212,6 тысячы рублёў.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя як крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі па ч. 4 арт. 210, ухіленне ад выплаты мытных плацяжоў па ч. 2 арт. 231, перавышэнне службовых паўнамоцтваў па ч. 2 і ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера