Знайсці
25.05.2018 / 17:1127РусŁacБел

У Туркменістане аблава на людзей, у якіх у прыбіральні газеты з прэзідэнтам

Туркменскія праваахоўнікі шукаюць «парушальнікаў», якія праз дарагоўлю туалетнай паперы выкарыстоўваюць газеты з выявай прэзідэнта Гурбангулы Бердымухамедава, паведамляе расійская «Новая газета».

У горадзе Гумдаг на захадзе краіны з мінулага тыдня ўчастковыя інспектары абавязаны абыходзіць прыбіральні ў прыватных падворках. Акрамя дамоў павінны абыходзіць звалкі, каб шукаць запэцканыя кавалкі газет.

«Знайсці іх нескладана: на кожнай газеце напісаны нумар дома падпісчыка. Тут рэч якая: туалетная папера ў Туркменістане дарагая, а на газеты прымушаюць падпісвацца кожную сям'ю. І не трапіць — ва ўсіх сэнсах — на Бердымухамедава вельмі складана: ён рэальна на кожнай вокладцы галоўнай штодзённай газеты краіны «Нейтральны Туркменістан», — распавядае аўтар артыкула.

Паводле яго слоў, гэта не першае паляванне на газеты ў туалетах Туркменістана. У сакавіку ў горадзе Гараглы за газету ў прыбіральні звольнілі дырэктарку мясцовай школы.

Аўтар кажа, што калі пасля першага разу чалавека зловяць з газетай зноў — яму пагражае звальненне з працы.

Па інфармацыі выдання, у Туркменістане зараз харчовы крызіс і практычна няма наяўных грошай. Назіральнікі адзначаюць наймацнейшы дэфіцыт любых тавараў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера