Знайсці
25.05.2018 / 14:065РусŁacБел

Хто такі Гела Гальскі — «злодзей у законе», якога асудзілі ў Мінску

Гела Кардава (ён жа Гела Гальскі) атрымаў 3 гады калоніі агульнага рэжыму. Суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызнаў, што Кардава вінаваты ў выкарыстанні падробленых дакументаў.

Гела Кардава

Нагадаем, што грамадзяніна Грузіі Гелу Кардаву затрымалі ў мінскім аэрапорце ў студзені. Паведамлялася, што ён збіраўся вылецець у Турцыю з расійскім пашпартам на імя Дачы Габунія для ўдзелу ў сходцы злодзеяў.

Разам з ім быў яшчэ адзін «каранаваны злодзей» з Грузіі — Суліко Шарыкадзэ (Суліко Сухумскі). Шарыкадзэ дэпартавалі з Беларусі, а Кардаву змясцілі ў СІЗА. Цяпер суд вырашыў, што бліжэйшыя тры гады Гела правядзе ў беларускай калоніі.

Цікава, што для 44-гадовага Кардавы гэта першая судзімасць.

Раней ён уваходзіў у групоўку «Дзеда Хасана» (Аслан Усаян, вядомы крымінальны аўтарытэт, якога забілі ў 2013 годзе). Пасля смерці Усаяна Кардава пачаў губляць аўтарытэт.

У 2013 годзе Кардаву прад’яўляліся прэтэнзіі, што ён ўдзельнічае ў так званых «камерцыйных каранацыях» — то бок за грошы надзяляе званнем «злодзея ў законе». Падобныя «сходкі» праводзіліся, як правіла, за мяжой. На адной з іх, у Дубаі, каранавалі адразу 16 чалавек. Але пасля маладыя «злодзеі ў законе» пачалі атрымліваць пагрозы ад больш аўтарытэтных «калег», у выніку двое маладых «злодзеяў» нават адмовіліся ад званняў.

А пасля «старыкі» прыпынілі паўнамоцтвы самога Гелы, пісаў «Росбалт». Ён намагаўся іх аднавіць, але не атрымлівалася.

Затым Кардава быў затрыманы сілавікамі і высланы з Расіі, яму забаранілі ўезд у краіну на 5 гадоў. А ў 2017 годзе Кардаву затрымалі кіеўскія сілавікі. Высветлілася, што ён меў фальшывы пашпарт на імя ураджэнца Сімферопаля Алега Галомба і па ім наведваў Расію.

Дарэчы, пасля затрымання Гелы міністр унутраных спраў Украіны Авакаў заявіў, што Кардава — агентурны супрацоўнік МУС Расіі і актыўна супрацоўнічае з расійскімі спецслужбамі. Таксама паведамлялася, што Кардава мае дачыненне да шэрагу злачынстваў на тэрыторыі Украіны. Праўда, тады скончылася ўсё дэпартацыяй. 

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930