Знайсці
25.05.2018 / 15:0812РусŁacБел

Восем рэчаў, якія, хутчэй за ўсё, адбудуцца ў дзявятым туры чэмпіянату Беларусі па футболе

Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы працягваем сачыць за чэмпіянатам Беларусі!

БАТЭ працягвае біць рэкорды. Восем тураў — восем перамог. Не хацелася, каб інтрыга ў барацьбе за чэмпіёнства памірала так рана, але вось такая футбольная сэ ля ві. Нават мінскае «Дынама» не змагло спыніць барысаўскую машыну і адстала на сем ачкоў.

Мірка Іваніч забіў адзіны гол у беларускім «класіка». Фота ФК БАТЭ.

«Гомель» трэцім пасля «Шахцёра» і брэсцкага «Дынама» звольніў галоўнага трэнера. Пасаг Вячаслава Герашчанкі — нуль перамог і ўсяго два забітыя мячы.

Паспрабуем прадказаць, што адбудзецца ў наступным туры роднага першынства.

«Мінск» працягне сваю незайздросную серыю

Ведаеце, калі апошні раз перамагаў «Мінск» у вышэйшай лізе? У жніўні мінулага года! Тая вікторыя над БАТЭ яшчэ не аднойчы адгуквалася напрыканцы мінулага года з-за «справы Верамко».

«Тарпеда», здавалася б, прыдатны супернік для таго, каб перарваць мінорную серыю. У саміх шэсць тураў без вікторый і, больш за тое, без забітых мячоў. Але козыр «аўтазаводцаў» — у моцнай абароне, таму шанцаў на перамогу ў падначаленых Аляксандра Лухвіча вельмі мала.

Не атрымліваецца з БАТЭ — атрымаецца са «Смалявічамі»

Сяргей Гурэнка мае вялікі досвед на трэнерскай ніве, але так і не можа пахваліцца перамогай над БАТЭ. 10 матчаў — і только дзве нічые ў кішэні. 

Вялікая імавернасць таго, што атрымаецца з іншай камандай з жоўта-сінімі элементамі ў лагатыпе. «Смалявічы» хоць і сталі больш-менш стабільна набіраць ачкі, але назваць іх сур'ёзнай сілай пакуль вельмі цяжка.

Змена трэнера ніяк не дапаможа «Гомелю» ў Салігорску

Заўзятары «Гомеля» трывалі вельмі доўга. Калі цярпенню прыйшоў канец, Вячаславу Герашчанку на ўвесь гомельскі «Цэнтральны» сказалі: «Сыходзь!» Той сыйшоў, а праблемы — не.

Аляксею Мяркулаву, які ўжо некалі кіраваў камандай, трэба нешта рабіць, але вось неспадзяванка — стартаваць трэба ў Салігорску, дзе мясцовы «Шахцёр» пры Сяргею Ташуеве не прайграе. Хутчэй за ўсё, не прайграе і гэтым разам.

«Гарадзея» застанецца на апошнім радку, нягледзячы на вяртанне Бояна Дубаіча

Вяртання сербскага форварда чакалі ўсе заўзятары «Гарадзеі». Дубаіч траўмаваўся падчас міжсезонкі і толькі ў мінулым туры вярнуўся на поле. Гэтая падзея, хоць і не дапамагла «цукровым» здабыць першую перамогу ў гэтым сезоне, але вярнула надзею на хуткі ўздым па турнірнай лесвіцы.

Боян Дубаіч. Фота ФК «Гарадзея».

Але не ўсё так проста. «Прамень», канечне, вельмі рады за заўзятараў «Гарадзеі», але ачкі аддаваць лёгка не збіраецца.

Віталь Жукоўскі нарэшце не будзе скардзіцца

Коўч «Іслачы» вельмі камфортна сябе адчувае ў ролі самага эпатажнага трэнера вышэйшай лігі. З аднаго боку, ён заўсёды адкрыты да журналістаў, але з другога — стаў дазваляць сабе фразы, за якія прыходзіцца часам выбачацца.

Фота ФК «Іслач»

У наступнай сустрэчы БАТЭ сваёй гульнёй мусіць зняць любыя патэнцыйныя пытанні з боку трэнера супернікаў.

«Нёман» замацуецца на трэцім радку табліцы

Гродзенцы крыху пабуксавалі на старце чэмпіянату, але незаўважна апынуліся ў топе табліцы, дзелячы 3—4 радок са «Слуцкам».

Па выніках наступнага тура «Нёман» можа застацца ў адзіноце. Для гэтага трэба перамагаць «Тарпеда-БелАЗ». Будзе няпроста, але мы прагназуем перамогу гродзенцаў.

Шмат галоў у Віцебску

І «Віцебск», і «Слуцк» ідуць у верхняй палове табліцы. Забіваюць нямала і даюць гуляць супернікам. 

«Слуцк» здолеў стрымаць дома брэсцкае «Дынама», а Яўген Шыкаўка атрымаў выклік у нацыянальную зборную. У «Віцебска» таксама ёсць каму забіваць і каму ствараць моманты, таму разлічваем на галы!

Брэсцкае «Дынама» ўспомніць, як перамагаць усухую

«Дынама» — вельмі дзіўны калектыў. Два трафеі ў сезоне, але няўдачы ў чэмпіянаце і слабая абарона. Запрашэнне Марадоны крыху адцягнула ўвагу ад праблем «вышкі», але не вырашыла іх.

З «Дняпром» берасцейцы ўжо гулялі ў паўфінале Кубка і не адчулі нейкага сур'ёзнага супраціву. Адважымся прадказаць, што матч чэмпіянату пройдзе па такім жа сцэнары.

Выберыце матч і абавязкова наведайце стадыён! А каб прагляд футболу быў больш цікавым, раім зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930