Даслаць навіну
Знайсці
26.05.2018 / 11:35 196

Зварот рэдактараў «Нашай Нівы» да абітурыентаў і дзесяцікласнікаў

Мы звяртаемся да выпускнікоў, але найперш да дзесяцікласнікаў, якія будуць выбіраць сабе мову ЦТ у наступным годзе.

Кожны з вас выбірае, якую мову здаваць на ЦТ: беларускую ці рускую. Падрыхтавацца да ЦТ аднолькава лёгка (ці цяжка). 

Беларуская мова — гэта частка нашага я, наша саматоеснасць. Так, свет цяпер адкрыты, ніхто не прадкажа, з якімі мовамі нам давядзецца працаваць у будучым прафесійным жыцці. У перадавых краінах людзі выходзяць са школы, ведаючы адразу некалькі моў. Але вы не знойдзеце шведа, які б не ведаў шведскай, не знойдзеце нарвега, які б не гаварыў па-нарвежску, не пабачыце фіна, які б адрокся сваёй фінскай. Нацыянальная мова — яна як якар, які будзе трымаць вас, у які жыццёвы вір вас не закінула б жыццё. 

Як і любую мову, беларускую мову будзеш ведаць, толькі калі яе добра вывучыш.

Калі ласка, свядома выбірайце сабе беларускую мову на ЦТ. Вы і здасцё на добры бал, і мову асвоіце раз і назаўсёды. Зрабіце выбар.

Рэдактары «Нашай Нівы»

1
Юрась Беларус / адказаць
30.05.2018 / 15:57
А я параю маладым людзям не паступаць у нашыя прыурашныя ВНУ і не здаваць нашыя прыурашныя тэсты. А на падставе добра завучанай гутарковай і пісьмовай беларускай мовы вывучыць, напрыклад, гутарковую і пічьмовую чэшскую мову, і зъехаць у Чэхію альбо на вучобу альбо на працу.
0
Але / адказаць
31.05.2018 / 09:53
яя, не пагроза, абацькоуская парада!
0
Марыя / адказаць
31.05.2018 / 21:53
Мой сын гэтым годам абраў родную мову на цт. Усе чатыры прадмета ён здае па-беларуску.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30