Знайсці
25.05.2018 / 11:35РусŁacБел

Стала вядома, хто выступіць на сёлетнім А-Фэсце ў Лошыцкім парку

11 жніўня маштабны бясплатны open-air лета вяртаецца ў Мінск. На свяце ежы і піва, арганізаваным «Аліварыяй» у Лошыцкім парку, выступяць еўрапейскія зоркі: брытанка Сафі Эліс-Бэкстар і француз Ян Дэсталь, удзельнік new-disco дуэта Modjo. Беларускім хэдлайнерам на галоўнай сцэне А-Fest стане гурт «Без Білета».

«Трэці А-Fest падорыць беларусам 11 гадзін музыкі і танцаў, новыя спартыўныя і гульнявыя пляцоўкі і фуд-корт, да якога будзе зручна дабірацца з любой кропкі парку», — каментуе Тарас Мацыпура, намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу піваварнай кампаніі «Аліварыя» і арганізатар фестывалю.

Хэдлайнерам трэцяга A-Fest стане электра-поп дзіва Сафі Эліс-Бэкстар. Яе хіты «Murder On The Dancefloor», «Heartbreak (Make Me A Dancer)» ці «Get Over You» добра знаёмыя аматарам танцавальнай музыкі. Летась Сафі выступала на найбуйнейшым брытанскім фэсце Glastonbury, а сёлета стане зоркай беларускага A-Fest.

Госці фестывалю пачуюць у арыгінале «Lady (Hear me tonight)» у выкананні вакаліста французскага дуэта Modjo Яна Дэсталя. Гэтая песня ўвайшла ў топ-10 хітоў у трынаццаці краінах, а летась сінгл Daddy Yankee «Boom Boom» — кавер на «Лэдзі» ў стылі рэгетан — набраў 114 млн праглядаў на Youtube.

Беларускім хэдлайнерам A-Fest 2018 стане гурт «Без Білета». Месяц таму артысты выпусцілі свой сёмы студыйны лонгплэй «Маяк», самы танцавальны ў дыскаграфіі калектыву.

Атрымаць асалоду ад выступаў артыстаў можна будзе ў шматтысячным натоўпе ля сцэны, на траве ў цені яблыневага саду або з тэрыторыі фуд-корта, дзе ўсталююць экран для прагляду прамой трансляцыі. Выязныя кропкі з шашлыком, шаўрмой, сэндвічамі, бургерамі, бульбай фры адкрыюць рэстараны з усёй Беларусі. Папулярныя гатункі піва будуць прапаноўваць па цане 3 рублі.

Сёлета на A-Fest упершыню з'явіцца гульнявая зона з праграмай для самых маленькіх. На працягу фестывальнага дня ў ёй будуць працаваць розныя актывацыі, а таксама дзіцячы гарадок.

Перамяшчацца між дзясяткамі забаўляльных зон фестывалю таксама стане больш зручна. На сайце a-fest.by за хвіліну можна будзе даведацца падрабязную праграму і лайн-ап фэсту, размяшчэнне розных фотазон і фан-прастор.

Дзе: Мінск, Лошыцкі парк

Калі: 11 жніўня, 12.00-23.00

Уваход вольны (асобам да 18 гадоў — у суправаджэнні дарослых)

Празмернае ўжыванне піва шкодзіць вашаму здароўю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930