Знайсці
25.05.2018 / 09:0669РусŁacБел

Украіна забараніла ўезд нобелеўскаму лаўрэату з Беларусі да канца жыцця

Украіна забараніла ўезд на сваю тэрыторыю нобелеўскаму лаўрэату, выхадцу з Беларусі Жарэсу Алфёраву. Як адзначаецца ў адпаведным рашэнні Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны, гэтая санкцыя будзе дзейнічаць у дачыненні 88-гадовага навукоўца бестэрмінова, піша Радыё Свабода.

Раней Жарэс Алфёраў быў уключаны ў базу сайту «Міратворац» за тое, што «наўмысна неаднаразова незаконна перасякаў дзяржаўную мяжу Украіны пры ўездзе на акупаваную тэрыторыю Аўтаномнай Рэспублікі Крым».

Апроч таго, у пералік асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Ўкраіну, трапілі таксама некалькі крымчан, беларусаў паводле месца нараджэньня — яны падчас апошніх выбараў прэзыдэнта Расеі працавалі ў складзе выбарчых камісій на тэрыторыі Крыму ад партыі «Адзіная Расея».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930