Даслаць навіну
Знайсці
24.05.2018 / 17:07 25

«Навошта мяне вучылі шыць трусы?» Тамара Лісіцкая растлумачыла, чаму лепш аб’яднаць урокі працы ў дзяўчат і хлопцаў

Тэле-, радыёвядучая і пісьменніца Тамара Лісіцкая ў сваім фэйсбуку расклала па паліцах, чаму асобныя ўрокі для М і Ж — зусім не сучасна.

— У якой-небудзь ідэальнай школе я б зрабіла ўрокі працы сумеснымі. Для М і Ж. Паспрабую растлумачыць чаму.

Павялічыць выяву

Тамара Лісіцкая. Фота з асабістага архіва.

Сённяшнія тэндэнцыі такія, што народ цалкам спакойна жыве адзіночкамі. Градус гендарнай самастойнасці. Калі мы гаворым пра цяжкае аранне, тады зразумела, што мужык сам шкарпэтку не зашые: ён проста пальцамі іголку зломіць. Але ў наш офісны час? Калі многія мужчыны не трымаюць у руках нічога, цяжэй за гантэлі па 16, разбіраюцца ў модзе і адрозніваюць Medium Rare ад Well Done. Сярод сяброў у мяне некалькі мужчын-дызайнераў адзення, а ўжо пра мужчын-кухараў увогуле маўчу. І яны — прафесіяналы.

У той жа час ёсць шмат дзяўчат, якія спакойна збіраюць мэблю або самі майструюць падрамнікі.

Ну, гэта я павярхоўна.

А ў цэлым, уменне сябе пакарміць, прышыць гузікі — гэта нармальна для сучаснага мужчыны. Яно зразумела, што «я заўсёды ў інтэрнэце магу паглядзець, як суп гатаваць». А я вось у інтэрнэце глядзела, як лямпу памяняць… Але чаму мяне гэтай простай працэдуры ў школе не навучылі?

Чалавек тым мацнейшы, чым ён больш універсальны ў дробязях. Я не кажу пра найвышэйшы электраманцёрскі пілатаж, але для хлопчыкаў і дзяўчынак лямпа — гэта ж і пытанне элементарнай тэхнікі бяспекі. Чаму першым у школе тлумачылі, які дрот чырвоны, а які сіні, а другім — не? Дзяўчынкам ніколі не прыйдзецца самім гэта рабіць? А калі няма каму? Што тады? Суседзяў прасіць? Мужа на гадзіну выклікаць?

Я б у абавязковай сумеснай працоўнай праграме школы агульным курсам давала б і для М, і для Ж:

  • прышыванне гузікаў;
  • просты рамонт нагавіц;
  • гатаванне рознай ежы першага ўзроўню складанасці;
  • догляд посуду і кухні;
  • забіванне і даставанне цвікоў;
  • карыстанне шрубавёртамі;
  • замена лямпаў;
  • просты рамонт мэблі;
  • сумеснае будаўніцтва шпакоўняў;

Ну, і гэтак далей. Такі гаспадарчы лікбез.

Вось вы скажаце, што так вяршынь не дасягнуць. Што такім змяшаным калектывам не дайсці да якаснага майстравання дошкі для раздзелкі гародніны. Аднак я, калі згадваю ўрокі працы, разумею, што тое майстэрства мне не асабліва спатрэбілася.

Першыя паўгода ў сёмым класе мы шылі майткі. Не партыю, а адны-адзіныя. Не выключаю, што ў нейкай апакаліптычнай будучыні такое ўменне б мне спатрэбілася, але пры сённяшніх абставінах — не. Я ўжо да ўрокаў працы ўмела засоўваюць нітку ў іголку і з задавальненнем павучылася б выкручваць лямпачкі.

Вы можаце сказаць, што сумеснае навучанне будзе вельмі павярхоўным. Але яно фармуе супольнасць і партнёрскія адносіны.

Я спытала ў адной сучаснай школьніцы: «Што там у вас на ўроках працы? Сёння таксама нешта шыюць, нешта гатуюць… Шаурму, напрыклад. А ці дзеляцца гэтым з хлапчукамі? Дзяўчынка паглядзела на мяне здзіўлена: «Мы кожны раз купляем прадукты, прыносім, гатуем. Чаму мы павінны іх карміць?»

А вось калі б хлопчыкі і дзяўчынкі гатавалі разам — гэта быў бы зусім іншы ўзровень тымбілдынгу. А галоўнае, ужо з дзіцячых гадкоў ў іх галовы адклалася б важнае: хатняя праца — яна агульная.

Матэматыку і літаратуры мы чамусьці вучым разам. Але побыту ў жыцці больш, чым літаратуры і матэматыкі. Штодзённага побыту. Таго самага, аб які стагоддзямі разбіваецца лодка.

Nina.nn.by

2
Olka / адказаць
26.05.2018 / 15:42
Максим Дизайнер , ну ты совсем дурак?! Я что ли программу уроков труда составляла? Или у меня была возможность уроки труда в школе не посещать?Хотя большую часть пропустила, болела часто. И твоим борщеваркам навыки про вкручивание лампочек не нужны, у них же этим мужья занимаются. И к Лисицкой чего привязался? Она сама зарабатывает, от мужа своего не зависит.
0
Баба з возу / адказаць
27.05.2018 / 12:48
А я у сёмым класе на уроках працы пашыла сабе модную, у тыя часы сукенку, таксама кофтачку на шнуроуцы, спаднiчку малодшай сястры. Нешта яшчэ. Не памятаю, бо было гэта у 70е гады прошлага стагоддзя. А многiя аднакласнiцы пашылi майткi за цэлы год. Як кажуць "кто во что горазд". Лямпачкi замянiць и разеткi таксама магла яшчэ у школе. Сама навучылася. Заменьвала згарэлую спiраль у прасе. Нiхто не вучыу. Так што жыццё вучыць, калi хочаш вучыцца. Чаму вучылi маю дачку на уроках працы у сучаснай школе (21 стагоддзе), дальбог не успомню.
0
Міхась / адказаць
01.06.2018 / 12:59
Трусы яны недзе ў лесе, а на целе МАЙТКІ.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31