Знайсці
28.05.2018 / 10:301РусŁacБел

29 траўня Сяргей Абламейка прэзентуе ў Мінску кнігу эсэ і інтэрв'ю «Нечаканы Скарына»

У аўторак 29 траўня ў Менску ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча (вул. Максіма Багдановіча, 7а) адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі Сяргея Абламейкі «Нечаканы Скарына», якая выйшла ў бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода.

Пачатак у 18.30.

Кнігу складаюць аўтарскае эсэ ў 25 частках «Нечаканы Скарына» і інтэрвію зь вядомымі айчыннымі і замежнымі навукоўцамі, якія расказваюць пра навінкі скарыназнаўства. У прэзэнтацыі бяруць удзел Адам Мальдзіс, Георгій Галенчанка, Уладзімер Арлоў і іншыя пісьменьнікі і навукоўцы.

Уваход вольны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера