Знайсці
24.05.2018 / 15:019РусŁacБел

На апошнім званку ў «Мінск-Арэне» перад выпускнікамі выступіць Саладуха

sb.by

У рэспубліканскім свяце апошняга званка, якое пройдзе 30 мая «Мінск-Арэне», прымуць удзел каля 11 тысяч чалавек, распавяла Ларыса Емяльянчык, кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Мінадукацыі.

Мяркуецца, што на свяце будуць прысутнічаць усе выпускнікі школ, ліцэяў, гімназій горада Мінска — іх каля 10 тысяч. Таксама 600 чалавек прыедзе з Мінскай вобласці, па 100 — з астатніх рэгіёнаў.

У 16.00 у «Мінск-Арэне» пачнецца культурна-забаўляльная праграма «Парк моладзевых культур». У 18.00 пачнецца ўрачыстая частка мерапрыемства, падчас якой будуць узнагароджаны пераможцы алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, творчых конкурсаў.

Затым — канцэрт.

Паводле інфармацыі TUT.BY, для выпускнікоў будуць спяваць Аляксандр Саладуха, Алёна Ланская, Саша Нема і іншыя беларускія выканаўцы.

Мяркуецца, што мерапрыемства скончыцца а 21-й. Развозіць выпускнікоў будуць дадатковыя аўтобусы.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930