Знайсці
24.05.2018 / 14:4373РусŁacБел

9-гадовы хлопчык з Мінска зрабіў мультфільм пра беларускі арнамент. Але настаўнікаў гэта не ўразіла

Рэжысёр Марына Карпава апублікавала на сваёй старонцы ў фэйсбуку 2-хвілінны мультфільм «Культурная спадчына Беларусі». Яе 9-гадовы сын Міша, які вучыцца ў трэцім класе адной з мінскіх школ, стварыў яго для школьнага конкурсу.

Марына Карпава — беларускі мастак-аніматар і рэжысёр, яе працы маюць прэстыжныя ўзнагароды. Як аніматар і сцэнарыст, яна супрацоўнічае з расійскімі студыямі «Пілот» і «Саюзмультфільм».

Згодна з умовамі школьнага конкурсу, дзеці павінны былі зрабіць відэа самастойна. Таму Марына толькі паказала сыну, як апрацаваць фота ў Adobe Photoshop і зрабіць анімацыю ў праграме Sony Vegas. Усю астатнюю працу (у тым ліку напісанне тэксту, яго запіс, фатаграфаванне) яе сын зрабіў сам. На стварэнне мульціка пайшло два тыдні напружанай працы вечарамі.

Зрэшты, твор хлопчыка не ўразіў настаўнікаў: «Культурная спадчына Беларусі» не прайшла нават першага этапа адбору настаўніцкай камісіі.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера