Знайсці
24.05.2018 / 10:5654РусŁacБел

Хто такі Яўген Прэйгерман, каардынатар «Мінскага дыялогу»

Канферэнцыі «Мінскага дыялогу» каардынуе 31-гадовы Яўген Прэйгерман. «Мінскі дыялог» пачынаўся як адна з кулуарных аналітычна-дыпламатычных тусовак, а вырас да маштабу форуму, на якіх выступае Аляксандр Лукашэнка.

Прэйгерман нарадзіўся ў Віцебску. Яшчэ школьнікам ён ззяў на алімпіядах па англійскай мове і паступіў на прэстыжны факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Студэнтам ён збірае вакол сябе кола, якое атрымае назву «Ліберальны клуб». Гэты асяродак нейкі час быў блізкі да Аб'яднанай грамадзянскай партыі і, у прыватнасці, Яраслава Раманчука, але пасля 2010 года ад апазіцыйных колаў аддаліўся.

У 2015 годзе Ліберальны клуб перарастае ў «экспертную ініцыятыву «Мінскі дыялог». Гэта супала з жаданнем афіцыйнага Мінска стаць перамоўнай пляцоўкай для вырашэння ўкраінскага крызісу і пашырыць каналы дыялогу з Еўропай.

«Мінскім дыялогам» апякуюцца беларускія ўлады, але фармальным арганізатарам выступае ініцыятыва Прэйгермана. У падрыхтоўцы сёлетняга «Мінскага дыялогу» браў удзел і Дзяніс Мельянцоў, у мінулым — аналітык BISS.

У Прэйгермана бездакорная англійская мова. У жыцці ён рускамоўны, але ўмее гаварыць па-беларуску. Акрамя БДУ, ён вывучаў палітыку Еўрасаюза ў Сасэкскім універсітэце, а цяпер піша доктарскую дысертацыю ва ўніверсітэце Уорыка ў Брытаніі.

З прыватнасцей: у Яўгена вельмі рэдкае імя па бацьку —Леакардзьевіч.

Прэйгерман — палітолаг новай генерацыі, які ніколі не вучыўся ў СССР, выдатна інтэграваны ў міжнародную аналітычную супольнасць і ў той жа час бачыць будучыню ў супрацы з уладнымі структурамі Беларусі. 

Вось відэа гутаркі з Прэйгерманам на дзяржаўным тэлеканале:

Сяргей Гезгала; фота Сяргея Гудзіліна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930