Знайсці
23.05.2018 / 09:325РусŁacБел

У дачыненні да былога гендырэктара «Беларусьфільма» распачата справа з-за фільма «З 8 Сакавіка, мужчыны»

Па выніках сумеснай праверкі ГУ па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі МУС і Генпракуратуры ў дачыненні да былога гендырэктара «Беларусьфільма» распачата крымінальная справа за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 424 КК) пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў, выдзеленых Міністэрствам культуры на вытворчасць поўнаметражнага фільма «З 8 Сакавіка, Мужчыны», паведамляе прэс-служба МУС.

Устаноўлена, што ў 2012 годзе паміж Міністэрствам культуры і «Беларусьфільмам» была заключана дамова на сумесную вытворчасць і выкарыстанне фільма «З 8 Сакавіка, мужчыны» агульным коштам амаль 3 мільёны беларускіх рублёў ($1 500 000).

Уладальнікам выключнага права на фільм і іншых маёмасных правоў выступіла Міністэрства культуры, якое затраціла з бюджэту на вытворчасць фільма больш за 1 000 000 беларускіх рублёў ($ 500 000), кінастудыя выдзеліла ўласных сродкаў амаль 1 000 000 беларускіх рублёў ($ 500 000).

У сваю чаргу, у красавіку 2013 года былы генеральны дырэктар нацыянальнай кінастудыі ад асобы кінастудыі заключае дагавор на вытворчасць фільма з расійскім суб'ектам ТАА «Маскіт», якім інвеставана ў стварэнне фільма больш за 1 000 000 рублёў ($ 500 000), адзначаецца ў паведамленні МУС.

Пасля кіраўнік кінастудыі, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, наўмысна заключыў у кастрычніку 2013 года дамову з трэцяй асобай (таксама расійскі суб'ект гаспадарання) на кінатэатральны паказ названага фільма на тэрыторыі ўсяго свету, а ў студзені 2014 года падпісаў дадатковае пагадненне аб перадачы ім выключнага права на фільм.

Пры гэтым падазраваны загадзя ведаў, што праваўладальнікам фільма «З 8 Сакавіка, мужчыны» на той момант з'яўлялася Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і толькі з ліпеня 2014 годы пасля падпісання акта прыёмкі фільма кінастудыя атрымае бязвыплатна выключнае права на яго, з абавязковай умовай аб накіраванні прыбытку ад выкарыстання фільма на развіццё фільмавытворчасці з наступным прадастаўленнем штогадовых справаздач ў Міністэрства культуры.

Такім чынам, былы дырэктар РУП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм», будучы службовай асобай, якая займае адказную пасаду, сваімі дзеяннямі прычыніў істотную шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам,

што выявілася ў страце міністэрствам і кінастудыяй правоў на самастойнае выкарыстанне фільма на тэрыторыі ўсіх краін свету, прычыненні страт у выглядзе неатрымання прыбытку ад камерцыйнага выкарыстання фільма.

З чэрвеня 2011 па пачатак 2015 года «Беларусьфільм» узначальваў Алег Сільвановіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера