Даслаць навіну
Знайсці
23.05.2018 / 06:10 37

«Не рэагаваць не мелі права». Шуневіч — пра каментар МУС з нагоды ЛГБТ-сцяга на пасольстве Брытаніі

Павялічыць выяву

МУС абавязана было прарэагаваць на з'яўленне ЛГБТ-сцяга на будынку пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў кіраўнік ведамства Ігар Шуневіч, піша Tut.by

— Не рэагаваць на падобнага роду падзеі мы не маем ніякага права, — заявіў Ігар Шуневіч, адказваючы на пытанне журналіста з нагоды заявы, размешчанай на сайце МУС у мінулую нядзелю.

Ігар Шуневіч адзначыў, што гэта «ўнутраная справа, у тым ліку і нашага міністэрства». Таму падначаленых яму ведамства не магло пакінуць без увагі з'яўленне на будынку амбасады гэтага «атрыбуту» (так міністр назваў ЛГБТ-сцяг).

— Я гэта называю прапагандай таго ладу жыцця, які нам непрымальны. Гэта асноўны матыў, які заахвоціў нас праз некаторы час даць свой каментар, — растлумачыў Шуневіч.

Міністр таксама адзначыў, што сёння востра стаіць праблема пранікнення ў наша грамадства «неўласцівых, ненатуральных і іншых дэструктыўных асаблівасцяў, ідэалогій» і «вялікіх імунітэтаў гэтаму, акрамя нашай гісторыі і рэлігіі, няма».

Нагадаем, 20 мая на сайце МУС быў размешчаны каментар, датычны дзеянняў пасольства Вялікабрытаніі, якое 17 мая, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіі і біфобіяй, вывесіла сцяг ЛГБТ.

У ім барацьба ЛГБТ-супольнасці за свае правы была названая падробкай, як і самі аднаполыя адносіны.

МУС таксама адзначыла, што «пераважная большасць беларусаў прытрымліваецца традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, у тым ліку хрысціянскіх», таму заявы падобнага роду — выклік гэтых каштоўнасцям. Мы — за сапраўднае, яны не пройдуць! - рэзюмавалі ў сілавым ведамстве.

0
Мik / адказаць
23.05.2018 / 13:58
Каб" Следчы камiтэт " не нарабiу столькi шуму" з гламурам" у гэтым месяцы то i рэакцыi б на дзеяннi амбасады Брытанii з боку Шеневiча не было б .
0
4 / адказаць
23.05.2018 / 15:04
МВД головного мозга
0
Мiкалаус / адказаць
23.05.2018 / 15:08
Если (в спорном вопросе) Шуневич - против, то я - за.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31