Даслаць навіну
Знайсці
23.05.2018 / 10:57 54

Усё часцей чую пра «гендарна нейтральныя туалеты». Што гэта за звер?

Апошнім часам усё часцей у СМІ і ў сацыяльных сетках усплывае тэрмін «гендарна нейтральныя прыбіральні». Некаторыя менеджары і арганізатары розных падзей падчас пошукаў новай пляцоўкі для мерапрыемстваў сярод іншых умоў прапісваюць неабходнасць наяўнасці такіх туалетаў.

Што гэта такое і каму яны патрэбныя?

Пра гэта мы распыталі кіраўніцу гендарнага модуля ECLAB, каардынатарку Community Centre для ЛГБТ-людзей і іх блізкіх Алену Агарэлышаву і аўтарку сайта makeout.by Насту Манцэвіч.

Павялічыць выяву

Спачатку акрэслім само паняцце «гендарна нейтральных туалетаў».

У большасці прыбіральняў існуюць мужчынскае і жаночае аддзяленні са сваёй спецыфікай — у першым для зручнасці стаяць і кабінкі, і пісуары.

А ў гендарна нейтральных туалетах стаяць кабінкі для ўсіх, без падзелу на мужчынскія і жаночыя.

Прыбіральні такога кшталту ствараюць для людзей, якія не атаясамліваюць сябе з пэўным полам: напрыклад, для трансгендараў.

Калі ваша знешнасць супадае з гендарным самавызначэннем, вы можаце і не зразумець, навошта патрэбныя новаўвядзенні.

«Але для многіх трансгендарных і гендарна небінарных людзей паход у «жаночую» або «мужчынскую» прыбіральню суправаджаецца страшным квэстам з сацыяльных чаканняў і гендарнага гвалту», — запэўнівае Наста Манцэвіч.

Павялічыць выяву

Наста Манцэвіч.

«Спектр рэакцый на наведванне туалетаў людзьмі, якія не ўпісваюцца ў бінарную схему «мужчына-жанчына», можа быць шырокім: ад неразумення і маўклівага непрымання да адкрытага асуджэння і выправаджэння з туалетаў «не свайго гендара». Паспрабуйце на хвіліну ўявіць, што кожны раз пры паходзе ў туалет вам давядзецца даказваць, што вы маеце права ў ім знаходзіцца. Так сабе справа, праўда? Пры гэтым гаворка ідзе пра звычайную фізічную патрэбу.

Праблема гендарна-бінарных туалетаў не ў саміх таблічках «мужчынскі» і «жаночы». А ў тым, што «дзякуючы» ім адны людзі бяруць на сябе функцыю кантролю і ўлады над целамі іншых, а вярбальны, фізічны і сэксуальны гвалт у дачыненні да гендарна небінарных людзей «апраўдваецца» гома- і трансфобнай панікай», — працягвае Наста.

Алена Агарэлышава дадае, што гэтая тэма актуальная і для іншых катэгорый насельніцтва. А яшчэ, на яе думку, гендарна нейтральныя прыбіральні эканамічна выгадныя.

Павялічыць выяву

Алена Агарэлышава.

«Акрамя досведу трансгендарных людзей, якія праз падзел туалетаў сутыкаюцца з дыскрымінацыяй, ёсць проста жанчыны, якія вельмі хочуць справіць патрэбу, а ў іх прыбіральні сабралася вялікая чарга, у той момант як у мужчынскай свабодна. Калі дзяўчына пойдзе ў туалет не свайго гендара, то будзе таксама адчуваць дыскамфорт. Плюс, калі зноў арыентавацца на знешнасць, мужчыны, якія выглядаюць «недастаткова» мужна ці жанчыны з кароткай стрыжкай часам сутыкаюцца з заўвагамі: «Гэта не ваша прыбіральня, што вы тут робіце?».

Але і гэта яшчэ не ўсё. Іншая група, якая дыскрымінуецца, — гэта людзі з дзецьмі. Калі вы заўважалі, то калі ў нас і прадугледжаныя пакоі для спавівання, то яны называюцца «Жанчына і дзіця». Нібыта мужчына ўвогуле не здольны гэта рабіць. А калі яму ўсё ж неабходна, то ў якую прыбіральню ісці?»

Алена адзначае, што калі мы будзем і надалей «пладзіць сутнасці», то дойдзем да абсурду: «У нас ёсць мужчынскія і жаночыя прыбіральні. У апошнія дзесяцігоддзі да іх дадаліся туалеты для людзей з інваліднасцю. Па прагрэсіўнай логіцы асобныя прыбіральні аднойчы прыйдзецца рабіць для мужчын з дзецьмі. Па гэтай самай логіцы патрэбны і асобны туалет для трансгендарных людзей. Такім чынам мы папросту будзем працягваць іх пладзіць, бо ідэнтычнасцяў і асаблівасцей у людзей шмат. Але навошта?

Можна зрабіць, як у Швецыі, ці, напрыклад, у кафэ «Дэпо» на вуліцы Кастрычніцкай: створаная адна прыбіральня, адкрытая для ўсіх, без маркіроўкі. Дзверы ў ёй зачыняюцца, таму няма ніякіх праблем з камфортам. Такі падыход выключае ўсе праблемы з ламаннем мазгоў і непаразуменнем і, акрамя таго, гэта эканамічна выгадна. Замест таго, каб будаваць цэлы асобны «дом» з прыбіральнямі, можна зрабіць месца, агульнае для ўсіх».

МЛ

0
н / адказаць
27.05.2018 / 01:10
Максим Дизайнер , ты им билеты продаёшь, Максим?
0
:) / адказаць
01.06.2018 / 11:20
трансгендэрная уборная.... - цьцфу )) сказалібы проста.. мы за такіе уборные, каб у кожнай кабінцы былі і ўнітаз, і пісурар, і бідэ, і столік для павіваньня малых... або, каб была адна дырка, як у вясковым туалеце )
0
Вася / адказаць
01.06.2018 / 21:55
Помню в детстве в лагере у нас такой туалет был.... заходишь в помещение а там закрывающиеся кабинки для обоих полов...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31