Даслаць навіну
Знайсці
1
Юзік Крулеўскі / адказаць
23.05.2018 / 10:51
Пры Беразвецкім базыльянскім манастыры (цяпер у межах Глыбокага) існаваў, праўда, не ўніверсітэт, а шляхецкая вучэльня з колькацю "студэнтаў" да 150 чалавек. Вучыліся дзеці шляхты з 3 губерняў. Загадваў вучэльняй настаяцель манастыра, які насіў званне "рэктар", а фізіку і матэматыку выкладалі прафесары.


Глыбоцкі кляштар кармелітаў босых меў вучэбныя кабінеты з начыннем, якога не мелі нават універсітэты Кіева і Пецярбурга. Пасля закрыцця кляштара за ўдзел у паўстанні 1863 года ўсё начынне вывезлі ў Кіеў і Пецярбург. А ўсе іншае --  раскралі маскалі!


Гэта, Табе, не Докшыцы, спадар Žvir!
2
муха цэ цэ / адказаць
23.05.2018 / 17:05
А рэштки маёнтка  Дамейкау за Докшыцамi у Вялiкiх Сiтцах? А самi сваякi на могiлках памiж Параф,нава и В.Сiтцамi?
0
_ / адказаць
23.05.2018 / 17:36
крута! вось каб на Беларусі філіял ЕГУ -  у якім-небудзь старадаўнім будынку - заместа чарговай піўнухі і епархіі. хоць трохі б завіравала маладое інтэлектуальнае жыццё...
9
Z miasta Batorego / адказаць
23.05.2018 / 20:27
Wilno prawdziwe polskie miasto,ale teraz jest bardzo zaniedbane.
0
Юзік Крулеўскі / адказаць
23.05.2018 / 21:21
муха цэ цэ,


Гаворка ідзе пра  ўніверсітэты ў кляштарах.  І пры чым тут маёнтак Дамэйкаў у Сітцах і сваякі пахаваныя на могілках паміж Параф'янавым і В. Сітцамі. (Дарэчы, усё гэта я бачыў і наведаў). І ганьба вашым докшыцкім уладам, што не парупіліся адрэстаўраваць уяздную браму ў стылі віленскага барока пры ўездзе у колішні маёнтак Дамэйкаў! Заўтра -- ужо будзе позна, бо брама ў аварыйным стане! Толькі хай не кажуць, што грошай няма! Хай пішуць заяву на эўразвязаўскі грант. Вунь, пастаўскія і глыбоцкія чыноўнікі толькі і піляць эўразвязаўскія гранты. Хай з'ездзяць -- недалёка -- 27 км да Глыбокага  -- па кансультацыю.
0
Юзік Крулеўскі / адказаць
23.05.2018 / 22:31
Z miasta Batorego,


Wilno prawdziwe polskie miasto,ale teraz jest bardzo zaniedbane.

=======================================
Тое, што Вільня мяста занядбанае  -- праўда! Сам хадзіў і здзіўляўся – няма гаспадара! Плітка на тратуарах савецкая – 1960-х гг укладкі. Куды той Вільні да Докшыцаў! Пра Глыбокае – маўчу, бо Глыбокае круцей за Докшыцы. А Полацк – заторкне тую Вільню!  
Наконт “польскага мяста”… А ты мапы даўнія глядзеў? Ад Вільні да Смаленска напісана – Lithuania (Літва). Заўваж, не Poland i не Polonia.


 Гэта -- наша карова  і мы яе будзем даіць. 
0
Гісторык / адказаць
24.05.2018 / 06:32
Найстарэйшы ў свеце ўніверсітэт, які дзейнічае бесперапынна, — Аль-Караўін, заснаваны ў 859 годзе ў горадзе Фес (Марока). -  Аўтар, не трэба блытаць універсітэт і медрэсэ. Універсітэт - гэта заўсёды самакіраванне, шырокі абсяг тэмаў для вывучэння, арганізацыя ўласна студэнцкага інтэлектуальнага жыцця. Не забываем і пра існаванне феномену "7-і вольных мастацтваў". Казаць пра сапраўднае самакіраванне ў арабскім свеце - штука даволі дзіўная. Пра статус медрэсэ (рэлігійная адукацыя) у якасці ВНУ кажуць альбо самі мусульмане, альбо аматары "талерантнасці". Прычым, мэта відавочная - прынізіць дасягненні еўрапейскай цывілізацыі. Таму не трэба хібіць ад праўды - універсітэты з'явіліся менавіта ў Еўропе, гэта яе культурны здабытак.
https://nn.by/?c=ar&i=209998

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера