Знайсці
23.05.2018 / 09:027РусŁacБел

Універсітэты ў кляштарах: тысячагадовая традыцыя

3 мая Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт пераехаў у новы корпус, які месціцца ў будынку былога Аўгусцінскага кляштара — у самым цэнтры Старога горада Вільні.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт месціцца ў будынку былога Аўгусцінскага кляштара канца XVIII ст. у адным з найбольш маляўнічых і прэстыжных раёнаў Вільні — у Старым горадзе, уключаным у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Размяшчэнне ўніверсітэтаў у будынках кляштараў — старая еўрапейская традыцыя. І не толькі еўрапейская.

Найстарэйшы ў свеце ўніверсітэт, які дзейнічае бесперапынна, — Аль-Караўін, заснаваны ў 859 годзе ў горадзе Фес (Марока). Прычым ён, адзін з духоўных і адукацыйных цэнтраў ісламскага свету, быў заснаваны жанчынай, Фацімой бінт Мухамад аль-Фіхры.

Яна заснавала мэдрэсэ пры мячэці, якая дзейнічае і сёння і з’яўляецца адной з самых вялікіх мячэцей у Паўночнай Афрыцы. 

Старадаўнія арабскія «ўніверсітэты» да нядаўняга часу не давалі дыпломаў ад імя ўстановы: больш істотным лічылася імя настаўніка, які меў права дазволіць вучню пасля заканчэння навучання самому выкладаць.

Аль-Караўін стаў універсітэтам у еўрапейскім разуменні толькі ў сярэдзіне ХХ стагоддзя. Але навучанне тут ідзе як і ў старажытныя часы: студэнты сядаюць паўколам вакол настаўніка,

які падахвочвае іх чытаць тэксты, задае пытанні ды тлумачыць складаныя моманты граматыкі, права, філасофіі ды тэалогіі.

Універсітэт Аль-Караўін, здымак узяты з anothercitizenship.com.

Еўрапейская адукацыя таксама нараджалася пры рэлігійных установах. Спачатку гэта былі скрыпторыі — майстэрні, дзе перапісвалі кнігі; падчас культурнага Адраджэння ХII стагоддзя ўзніклі вышэйшыя школы. Універсітэты, якія паўсталі на мяжы XII—XIII стагоддзяў, сталі толькі новай арганізацыйнай формай вышэйшай школы.

«Universitas» на лаціне азначае сукупнасць ці еднасць.

Так, з некалькіх школ пры кляштарах пры канцы XII стагоддзя ўтварыўся знакаміты Парыжскі ўніверсітэт — адна з вялікіх школ Заходняй Еўропы. Сярод яго вучняў і настаўнікаў — Тамаш Аквінскі, Альберт Вялікі, Раймунд Лулія, Роджэр Бэкан ды іншыя.

Першыя еўрапейскія ўніверсітэты мелі мноства прывелеяў. Напрыклад, яны былі падсудныя толькі царкоўнаму суду, вызваляліся ад павіннасцяў, іх маёмасць была надзейна абароненая. Ім спрыялі найвышэйшыя асобы: так, Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве фундаваў кароль і вялікі князь літоўскі Ягайла.

Фотаздымак узяты з 2ch.hk.

Першыя ВНУ на беларускіх землях таксама былі звязаныя з еўрапейскімі манаскімі ордэнамі.

У 1581 годзе кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый заснаваў у Полацку езуіцкі калегіум, ператвораны ў пачатку ХІХ стагоддзя ў Акадэмію з правамі ўніверсітэта.

Фотаздымак узяты з holiday.by.

Акадэмія дзейнічала да 1820-га, пакуль яе не зачынілі царскія ўлады. Езуіцкія калегіумы працавалі таксама ў Навагрудку, Пінску, Мінску, Оршы, Нясвіжы, Брэсце…

З езуіцкага калегіума вырас і Віленскі ўніверсітэт, які ў ХІХ стагоддзі зрабіўся інтэлектуальным цэнтрам усяго Краю і альма-матар найвыбітнейшых навукоўцаў, паэтаў, грамадскіх дзеячаў таго часу.

Варта прыгадаць хаця б імёны Адама Міцкевіча, Ігната Дамейкі, Зана, Ходзькі, Адынца, Лялевеля…

Будынкі кляштара Аўгусцінскага ордэна таксама былі ўключаныя ў арэал Віленскага ўніверсітэта — тут, на скрыжаванні Савічаўс і Бокшта, за пару крокаў ад Ратушы, месцілася частка яго духоўнай семінарыі.

Дый пасля закрыцця ўніверсітэта царскімі ўладамі аўгусцінскія муры служылі справе адукацыі ў якасці духоўнай акадэміі, праваслаўнай школы, інтэрнатаў наноў адчыненага ў ХХ ст. Віленскага ўніверсітэта… Пры саветах будынкі стаялі ў запусценні, частка выкарыстоўвалася пад камунальнае жытло. 

Нядаўна аўгусцінскія муры адрэстаўравалі. Аднаўленне ішло пяць гадоў. Былі захаваныя нават першасныя элементы інтэр’еру, у тым ліку фрэскі і брукаваная падлога, па якой ступалі яшчэ філаматы.

У 2017 годзе Урад Літоўскай Рэспублікі пастанавіў перадаць будынак Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту (ЕГУ). Ёсць пэўная пераемнасць і сімволіка ў тым, што менавіта тут будзе працаваць універсітэт, дзверы якога адчыненыя і для беларускіх абітурыентаў.

Чым жа вылучаецца адукацыя ў ЕГУ?

Навучанне тут ажыццяўляецца па мадэлі вольных навук і мастацтваў (англ. «Liberal arts»). Гэтая мадэль скіраваная на фарміраванне ў студэнтаў жадання і здольнасцяў вучыцца, крытычна мысліць і ўмела выказваць свае думкі, а таксама на выхаванне грамадзян, здольных стаць актыўнымі ўдзельнікамі дэмакратычнага грамадства.

Гнуткі план навучання спалучае шырыню дысцыплінарнага ахопу з глыбінёй вывучэння прадмета, і міждысцыплінарнасць, якая дае студэнтам максімальна магчымую свабоду выбару. Гэтая мадэль рэалізуецца праз арыентаваную на студэнта педагогіку, якая натхняе на працу з тэкстамі як у аўдыторыі, так і па-за яе межамі.

Новы навучальны год у ЕГУ пачнецца 1 кастрычніка. Цяпер універсітэт праводзіць прыёмную кампанію на бакалаўрскія і магістарскія праграмы. Да 13 чэрвеня прымаюцца электронныя анкеты на праграмы вочнага бакалаўрыяту:

  • Культурная спадчына і турызм
  • Медыя і камунікацыя
  • Візуальны дызайн і медыя
  • Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза

На завочныя праграмы і ў магістратуру анкеты прымаюцца да 1 ліпеня. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930