Даслаць навіну
Знайсці
22.05.2018 / 17:59 27

Неабыякавы чытач: Алімпійская чэмпіёнка Ала Цупер пакінула свайго сабаку ля школы, а той брахаў паўгадзіны

У Рэдакцыю «НН» звярнуўся неабыякавы чытач, які прадставіўся «Дзядзька Альберт». Ён расказаў пра выпадак, які адбыўся 21 мая ля школы №16, што на вуліцы Бірузова.

Павялічыць выяву

Алімпійская чэмпіёнка Ала Цупер са сваім сабакам. Фота realt.by.

«Я там гуляў у шахматы. Жанчына прывязала вялікага сабаку да пандуса. А той без перапынку брахаў паўгадзіны! Там жа дзеці ходзяць. Можа камусьці замінаць», — абураецца дзядзька Альберт.

Пры гэтым ён кажа, што жанчына нават не выбачылася за сабаку, калі прыйшла яго забіраць. «Ну ён жа нікога не пакусаў», — перадае дзядзька Альберт яе словы.

Потым мужчыну перадалі, што ўладальніцай сабакі была алімпійская чэмпіёнка ў фрыстайле Ала Цупер.

Мы пазванілі спартсменцы, каб даведацца яе бачанне сітуацыі: «Сабаку я пакідала не на тэрыторыі школы, а ля яе. І не прывязала да пандуса. Сабака быў на кароткім павадку, таму нікому не мог перашкаджаць ці ўкусіць. Так, брахаў. Але, апроч дзядкоў, што гулялі ў шахматы, ён нікому не замінаў. Ніколі раней ніякіх нараканняў на сабаку не было», — запэўніла Ала Цупер.

У сям’і спартсменкі лабрадор Дэлфард жыве ўжо сем гадоў.

Лявон Максюта

2
bara / адказаць
23.05.2018 / 11:19
 клуба собаководства уже нет. чтобы учили чему-то владельцев собак?
"При чем здесь личность владельца собаки" - а пры тым, што менавіта асоба й адказна заўжды за сабаку. (пра яе ж, пані Алу, Вы й пішаце :) ) Пры гэтым, сабака - лабрадор, парода, дабрыня й гуллівасць якой сусветна вядома. Няўжо Вы будзеце сцьвярджаць пра неадэкватнасць пані Аллы, што яна будзе сябе паводзіць асацыяльна , ігнаруючы грамадства?

https://nn.by/?c=ar&i=209997#startcomments

3
люблю РБ / адказаць
23.05.2018 / 11:22
 клуба собаководства уже нет. чтобы учили чему-то владельцев собак? , уничтожим собак, вырубим деревья, осушим болота, обнесем заборами озера, загадим реки, и заживем, будем, как правильно заметил А. Г. Лукашенко, ходить пьяными и дурными.
Одно радует - ленив гражданин республики, на большее, чем написать анонимку, и нажраться в подворотне, - не способен. 
0
Вясковы лірнік / адказаць
24.05.2018 / 00:21
Вось дык годная навіна. І што цяпер? - Усім разам з тым сабакам брахаць?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30