Даслаць навіну
Знайсці
22.05.2018 / 13:34 7

Лукашэнка: Узровень адносін Беларусі са скандынаўскімі краінамі неапраўдана нізкі

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прызначаючы кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў, паведамляе БелТА.

«І Эстонія, і Балгарыя — гэта блізкія нам дзяржавы. Яны добра да нас ставяцца, і людзі там разумеюць, ведаюць Беларусь. У Швецыі будзе крыху больш складана, але, напэўна, і там ужо пэўны паварот у бок Беларусі адбыўся. І гэтая тэндэнцыя будзе ўзмацняцца. Але са скандынаўскімі краінамі мы маем неапраўдана нізкі ўзровень адносін, а вучыцца ў іх можна шмат чаму: у фінаў, шведаў, нарвежцаў. Пачынаючы ад дрэваапрацоўкі і заканчваючы хакеем на злобу дня», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён канстатаваў, што ў дыпламатаў, назначаных пасламі ў гэтыя краіны, працы будзе дастаткова. «Швецыя для нас краіна вельмі важная, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Усё роўна, што там некаторыя палітыкі занадта ўжо палітызаваліся, усякае бывае. Але выбудоўваць адносіны з імі трэба. Вы ведаеце, што станоўчае сальда ў тавараабароце - гэта аксіёма, мы на гэта павінны працаваць. Усё будзе добра, калі будзе эканоміка».

Лукашэнка прызначыў новых паслоў Беларусі ў краінах ЕС

0
Мiкалай / адказаць
22.05.2018 / 22:29
Дык Аляксандр Рыгоравiч сам знiзiў узровень гэтых адносiнаў з-за плюшавых мядзведзiкаў.
0
аргер сергерпур / адказаць
23.05.2018 / 16:21
Мирон с твоей подачи загонит их под плинтус
0
УнцерМаркшэйдзер / адказаць
24.05.2018 / 10:39
Адкуль пайшла завядзёнка лічыць фінаў скандынавамі?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31