Даслаць навіну
Знайсці
22.05.2018 / 13:41 24

Новым паслом Расіі ў Беларусі можа стаць Аляксандр Ткачоў, галоўны лабіст супраць беларускага малака і мяса

Інсайдарскі тэлеграм-канал «Незыгарь», які спецыялізуецца на злівах з вашэйшых эшалонаў расійскай улады паведамляе імя чыноўніка, які ў хуткім часе можа стаць паслом Расіі ў Беларусі. Гэта былы міністр сельскай гаспадаркі, а яшчэ раней губернатар Краснадарскага края Аляксандр Ткачоў. У новым урадзе Дзмітрыя Мядзведзева яго змяніў Дзмітрый Патрушаў.

Павялічыць выяву

Фота gazeta.ru.

Пакуль паслом Расіі ў нашай краіне з’яўляецца 77-гадовы Аляксандр Сурыкаў. Ён на гэтай пасадзе ўжо анамальную для дыпламата колькасць гадоў — ад 2006. Выглядае, хутка Сурыкава адправяць у адстаўку.

Хто ж такі Аляксандр Ткачоў? Яму 57 гадоў, родам з Краснадарскага края. Кар’еру будаваў у сельскай гаспадарцы, заснаваў найбуйнейшы ў рэгіёне аграпрамысловы комплекс.

У 1990-я ўваходзіў у ельцынаўскі палітычны рух «Наш дом — Расія», потым перамятнуўся ў КПРФ. Абіраўся ад яго ў Дзяржаўную думу, яго актыўна падтрымлівалі казакі. Цікава, што ў парламенце Ткачоў адначасова ўваходзіў у дэпутацкую групу «За атлантычны дыялог», якая выступала за супрацоўніцтва з НАТО, і «АнтыНАТО».

Ад 2001 года Ткачоў — губернатар Краснадарскага края. На выбары ён ішоў пад лозунгам «Гаспадарнік. Палітык. Патрыёт». Вылучаў лозунг «Кубань — для кубанцаў». А таксама казаў, што на Кубані «няма месца для цыганоў, турак-месхецінцаў, курдаў і іншадумцаў», за што абвінавачваўся ў шавінізме. Ад 2005 — сябра пуцінскай «Адзінай Расіі». Пры ім быў ціск на грамадскія арганізацыі і журналістаў края.

Ад 2015 — міністр сельскай гаспадаркі. Менавіта Ткачоў прапаноўваў знішчаць санкцыйныя прадукты, якія трапляюць на тэрыторыю Расіі.

Сям’і Ткачова належыць адзін з найбуйнейшых у Расіі агракомплексаў, які займаецца птушка- і свінагадоўляй, малочнай вытворчасцю.

Можа быць, менавіта таму Ткачоў настолькі заўзята выступаў супраць беларускай прадукцыі на расійскім рынку. Сёлета ў красавіку ён параіў беларусам шукаць іншыя рынкі збыту. А яшчэ перад гэтым ён запэўніваў, што пастаўкі з Беларусі разбураць «наш рынак».

Мае ордэн «За заслугі перад Айчынай ІІ ступені» (2014). У той самы год трапіў у спіс чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза.

Зміцер Панкавец

0
и что? / адказаць
23.05.2018 / 08:32
Джоннi , Среди россиян кто-то нормальный есть?  
0
Мiкалай / адказаць
23.05.2018 / 09:00
Сенатор Макей, Нынешнi амбасадар сп. Сурыкаў таксама быў узгоднены пасля адмовы сп Аяцкаву
0
Мiкалай / адказаць
23.05.2018 / 09:01
Сенатор Макей,А Вы за тое каб Беларусь шукала iншыя рынкi сбыту? Тады навошта нам гэты ЕАЭС?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31