Знайсці
22.05.2018 / 12:239РусŁacБел

У Мінску затрымалі эксгібіцыяніста, які не толькі агаліўся, але і папрасіў зняць гэта на мабільны

У сталіцы затрымалі мужчыну, які не толькі агаліўся перад прахожай, але і папрасіў зняць гэта стрыптыз на мабільны тэлефон, паведамілі «Мінск-Навінам» у РУУС Цэнтральнага раёна.

— Дзяўчына ішла па вул. Ільянскай, калі да яе звярнуўся мужчына, у якога былі прыспушчаны штаны, з просьбай зрабіць відэаздымку яго дзеянняў на мабільны тэлефон. Спалохаўшыся, дзяўчына ўцякла і звярнулася ў міліцыю, — распавяла афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага РУУС Алена Свірыдава.

Мужчыну злавілі з дапамогай камер відэаназірання. Высветлілася, што пасля стрыптызу ён сеў у машыну і з'ехаў.

Асобу высветліць было не цяжка. Мужчыну затрымалі. Ім аказаўся жыхар Мастоў, які прыехаў у сталіцу прадаваць машыну. За падобнае парушэнне грамадскага парадку мужчына ўжо прыцягваўся да адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930