Знайсці
22.05.2018 / 11:425РусŁacБел

Японскага мастака вызвалілі з беларускай калоніі

Архіўнае фота

Даічы Ёшыда, які быў асуджаны ў Беларусі за нелегальнае перамяшчэньне агнястрэльнай зброі, пакінуў калёнію ў суправаджэньні супрацоўнікаў РУУС гораду Віцебску.

Мяркуецца, што цяпер яго даставяць у мясцовы аддзел грамадзянства і міграцыі для афармленьня дакумэнтаў. Такую інфармацыю Радыё Свабода паведаміла сям’я мастака. Пабачыцца з роднымі ён зможа толькі ў аэрапорце па дарозе ў Японію, што адбудзецца неўзабаве.

4 траўня судовая калегія Вярхоўнага суду Беларусі зьмяніла прысуд у крымінальнай справе грамадзяніна Японіі Даічы Ёшыды з прычыны «празьмернай строгасьці прызначанага пакараньня».

Як паведамляецца на сайце Вярхоўнага суду, судовая калегія ў крымінальных справах разгледзела на адкрытым паседжаньні справу Даічы Ёшыды на пратэст старшыні Вярхоўнага суду.

Паводле выраку суду Кастрычніцкага раёну Менску ад 28 красавіка 2017 году грамадзянін Японіі быў асуджаны паводле ч.1 ст.333-1 КК на 4 гады пазбаўленьня волі без канфіскацыі маёмасьці і паводле ч. 2 арт.295 КК на 3 гады пазбаўленьня волі без канфіскацыі маёмасьці. Па сукупнасьці злачынстваў шляхам частковага складаньня пакараньняў было прызначана пакараньне ў выглядзе 4 гадоў 6 месяцаў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасьці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930