Даслаць навіну
Знайсці
22.05.2018 / 11:00 80

За збіццё Чалага затрымалі пяць чалавек. Міліцыя: Вынік бойкі вырашыла колькасць выпітага спіртнога

Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Нагадаем, што Сяргея Чалага збілі пяцёра невядомых у ноч на 19 мая каля ГУМа, у цэнтры Мінска. 

Усё здарылася пасля поўначы. Сяргей Чалы разам з двума сябрамі піў піва ў арцы. Да іх падбеглі пяць чалавек і пачалі збіваць.

«Таварышаў амаль не закранула, білі мяне. І толькі па галаве — на целе нават сінякоў няма, — распавядаў Сяргей Чалы. — Усё выглядала даволі дзіўна. Яны не тое, што міма праходзілі, маўляў, «дай закурыць». І не было прэтэнзій да ўсёй кампаніі. Тады б аднолькава дасталася ўсім».

Сяргея Чалага даставілі ў шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам носа.

Павялічыць выяву

У сваю чаргу, сайт ГУУС Мінска піша пра чатырох затрыманых. Міліцыя звяртае ўвагу, што «Сяргей Чалы расказаў, што вечарам у кафэ распіваў спіртныя напоі сумесна са сваімі знаёмымі. У 23.00 гадзін, пасля закрыцця кафэ, журналіст сумесна з двума таварышамі набылі піва і шаурму і накіраваліся ў двор дома №8 па вуліцы Леніна, дзе працягнулі распіваць спіртныя напоі. З прычыны алкагольнага ап'янення Чалы і яго сябар паказаць колькасць і прыкметы асоб, якія наносілі ім ўдары, а таксама канкрэтныя абставіны здарэння, не змаглі».

Міліцыя высветліла, ў гэтым жа двары піла не толькі кампанія Чалага, але і яшчэ адна кампанія з пяці чалавек. Каля 00.30 гадзін названыя маладыя людзі ўжо вырашылі разыходзіцца па дамах. Праходзячы міма кампаніі Чалага, сямейная пара, якая адстала ад сваіх сяброў, пачула ў свой адрас рознага роду жарты, кпіны і маты. «Прадбачачы канфлікт, муж патэлефанаваў сябрам, якія ў той час ужо адышлі наперад, — заяўляе міліцыя. — Кампанія Чалага справакавала канфлікт, у выніку якога пачалася ўзаемная бойка, вынік якой вырашыла колькасць выпітага спіртнога і колькасць удзельнікаў», — іранізуе міліцыя.

«Нічога сабе. У мяне зусім іншыя ўяўленні, пра тое, што было…» — здзівіўся версіі сілавікоў Сяргей Чалы. «Нас хочуць неяк выставіць… Мы проста гутарылі з сябрамі, пасля нейкі мужчына праходзіў міма і штосьці сказаў нам. Мы ўжо збіраліся разыходзіцца, агрэсіўна не адказвалі. Інтарэса ладзіць бойку ў нас дакладна не было, тым больш адпускаць кпіны ў адрас жанчыны», — запэўнівае ён.

nn.by

0
Вясковы лірнік / адказаць
24.05.2018 / 00:06
Гонар дзяржавы абаранілі простым і прыдатным метадам
0
Гость / адказаць
24.05.2018 / 10:43
Дзед-кацапаед, значит, этого количества мало !
1
Каштан / адказаць
24.05.2018 / 12:26
Каб не былобыло гэтай бойкi нiхто асаблiва не  ведау пра гэтага эканамicта Чалага, чаркуюшчага па ночам у арках. А зарас слава знайшла героя,.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30