Даслаць навіну
Знайсці
21.05.2018 / 19:36 27

Андрэй Паротнікаў: У рэгіёнах не маюць ясных указанняў, як ставіцца да спроб Расіі пашырыць свой уплыў

Тое, што СМІ пачалі звяртаць увагу на спробы Расіі пашырыць інфраструктуру свайго ўплыву ў Беларусі, безумоўна, добра. Але я нядрэнна памятаю дзевяностыя, і магу параўноўваць з тым, што было і як стала: цяпер у Масквы засталося добра калі 10% вось той інфраструктуры ўплыву (арганізацыі, партыі, лакальныя СМІ, рознага роду групы актывістаў, чыноўнікі вышэйшага рангу), якая была гадоў 18—20 таму. Таму актыўнасць ўсходніх суседзяў — гэта спроба аднавіць свае звужаныя магчымасці. Што, вядома, непрыемна, патрабуе кантролю і назірання. Але само па сабе пагрозай не з'яўляецца. Мяне асабіста турбуюць тры моманты.

1. У рэгіёнах на ўзроўні раённага начальства наогул слаба разумеюць палітыку цэнтральных уладаў: мы ўжо за рынак ці яшчэ будуем рынкавы сацыялізм? Захад ужо сябар ці яшчэ вораг? Ці можна праклінаць ЗША альбо лепей не трэба? І якія ў нас наогул адносіны з Расіяй? Пачуццё пэўнай дэсінхранізацыі Мінска і рэгіёнаў. І разгубленасць мясцовых квазіэліт у палітычных пытаннях. Ва ўмовах адсутнасці выразных і ясных інструкцый з Мінска і традыцыйнага нежаданне чыноўнікаў браць на сябе адказнасць за палітычныя пытанні, на месцах у асноўным па звычцы глядзяць у бок Масквы.

2. Аб'ектыўна, самы папулярны палітык у Беларусі — Пуцін. Я б сказаў так: 60% сімпатызантаў ва Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна і працэнтаў дваццаць — у Лукашэнкі. Гэта не значыць аўтаматычнай гатоўнасці ўліцца ў РФ. Але гэта дае Крамлю выдатную магчымасць, абапіраючыся на папулярнасць Пуціна, уплываць на ўнутраную палітыку ў Беларусі. У тым ліку і з дапамогай стварэння альтэрнатыўнай Лукашэнку палітычнай фігуры.

3. Расейскія грошы, няхай невялікія, але ўжо пайшлі ў белпалітыку. Пакуль можна казаць, што ўлады спрабуюць асядлаць сітуацыю, «падклаўшы» пад рускіх сваіх мурзілак. Відавочная традыцыйная для нашых уладаў тактыка маніпуляцый і кантролю. Праблема ў тым, што гэтыя мурзілкі з часам могуць узмацніцца настолькі, што павераць у сваю здольнасць згуляць ва ўласную палітычную гульню. З апорай на Маскву. На фоне зніжэння эфектыўнасці сістэмы дзяржкіравання ў цэлым гэта створыць праблемы. Часам усё ж жорстка спыняць нейкія рэчы — больш рацыянальна, чым спрабаваць іх кантраляваць.

Андрэй Паротнікаў, facebook.com

4
Андрэй Ананьеў / адказаць
22.05.2018 / 13:55
Прагучала парада - жорстка спыняць мурзілак. Трэба разумець пад мурзілкамі, наколькі я, прынамсі, зразумеў, нейкія сілы, якія спрабуюць аб'яднацца вакол рознага кшталту грамадскіх арганізацыяў, якія фінансуюцца праз "Роскамсупрацоўніцтва", ці нядаўна ўзгаданыя ў раследаванні сайты, а яшча т.зв. пятая калона ўнутры сілавых ведамстваў і ўнутры нават і самай вертыкалі, на ўсіх яе ўзроўнях. ... Але трошкі вышэй ўзгадана ужо добра знаёмая (асабліва пасля 2014 года) лічба - 60%. А гэтыя хто? Таксама мурзілкі? А што з імі рабіць? І як гэтыя мурзілкі адрэагуюць на тое, што іншых (больш рашучых) мурзілак, пачнуць жорстка спыняць (цікава яшчэ, хто менавіта будзе спыняць - выконваць непасрэдныя, ну напрыклад, затрыманні, калі дойдзе да краю). І це не адрэагуюць вышэйузгаданыя 60% на ўсю гэтую жэрсць, як на пакутніцтва сваіх герояў. ... Вось. Пытанні застаюцца. Тут прапанавана нейкае аператыўнае рэагаванне, але ізноў амаль нічога не ўзгадана пра стратэгічныя планы. Ды нічога.
Мяне канешне таксама цяпер могуць мурзілкай назваць, але я паўтаруся са сваім пытаннем: А ці не варта перагледзець тую нацыянальную мадэль, тыя міфы, якія былі народжаныя польскамоўнай і польскакультурнай (няхая нават і генетычна беларускай) шляхтай падчас закалотаў 1790-1860-х гг., але якая дагэтуль (ці не цікава вам чаму?) не спрасоўваць на беларускім грамадстве. Ну прынамсі не спрацоўвае безумоўна. Так пэўныя поспехі: "Беларусь - гэта Захад", ці "Беларусь - гэта цэнтральная еўропа", "мір, дружба, вышыванка", "мы найсапраўднейшыя ліцьвіны", "мы, амаль, усе шляхта" (ну, прынамсі пакуль не пачнеш калупацца па метрыках у НГАБе). Але пэўныя поспехі былі і ў 1920-30-е, і пасля, у 1990-я, камусьці падавалася яшчэ трошачкі і павалім. Але вось табе адказ - Крым. І што ты з гэтым зробіш? Цікава яшчэ, а ў асяродку гэтых 30% астатніх, што там? Безумоўная "ліцьвінска-шляхецкая дэмакратычная, на еўрапейскіх каштоўнасцях (і што гэта такое, падакладней) заснаваная" згода? Называйце мяне як заўгодна, але не таго баімся. Вось пытанні: Як пагасіць, растварыць, прарасійскія настроі ўнутры грамадства? Пры аграмаднай эканамічнай, культурнай, а нават і наўпрост этнічнай залежнасці і ўплыву? І це не варта ствараць нейкі варыянт падобны на расійскі, але ўсё ж свой беларукі, самім. І трошкі іншы не той, не з часоў 1790-1860-х гг., а сяняшні - жывы. І наколькі безумоўнае тое, што завецца "еўрапескімі каштоўнасцямі", і ці заўсёды гэта дэмакратычна. Карацей. Мурзілкі - ладна, а што з 60%?
0
Артур / адказаць
22.05.2018 / 14:07
Поможет только стена
0
Мое дело / адказаць
24.05.2018 / 00:21
Пятро Касьнерык,
Оплата прошла - статьи пошли.
Или может Вы думаете, что незалежные аки ангелы святым духом питаются и птицы с них переработанное носят.
Едят, одеваются, жить-отдыхать с комфортом и унитаз чтоб голубой - на это деньги надо. А бумага все стерпит.
В воюющей стране Украине, наверно, уже каждый третий - политический аналитик. Вы думаете, они анализируют? Ага, канализируют - деньги зарабатывают на войне. 
И в РФ так же, только суммы побольше. Вот и белорусские пристраиваются работать на всех.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30